Шарсцяная тканіна
Шарсцяная тканіна — тэкстыльная тканіна з шарсцяной пражы. Чысташарсцяная тканіна мае да 10 %, паўшарсцяная да 10—80 % іншых валокнаў. Паводле структуры нітак (пражы) шарсцяныя тканіны падзяляюць на грабенныя (камвольныя), тонка- і грубасуконныя. Грабенную ткуць з гладкай і тонкай пражы грабеннага прадзіва, з добра бачным малюнкам перапляцення. Суконныя атрымліваюць з пухкай і параўнальна тоўстай пражы апаратнага прадзіва.
Шарсцяныя тканіны вызначаюцца ўстойлівасцю да выцірання, дзеяння святла і хімічнай ачысткі, трываласцю, гіграскапічнасцю, высокімі цеплаахоўнымі якасцямі. Дабаўленне да шэрсці сінтэтычных валокнаў павышае зносаўстойлівасць шарсцяных тканін, але зніжае іх гіграскапічнасць і павялічвае здольнасць да пілінгавання (утварэння валакністых камячкоў на паверхні тканін).
З шарсцяных тканін шыюць верхняе адзенне — сукенкі, касцюмы, паліто, выкарыстоўваюць у тэхнічных мэтах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).