Эрых фон Манштэйн
Эрых фон Манштэйн | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Erich von Manstein | ||||||||||||
Дата нараджэння | 24 лістапада 1887[1][2][…] | |||||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||||
Дата смерці | 10 чэрвеня 1973[2][3][…] (85 гадоў) ці 9 чэрвеня 1973 (85 гадоў) | |||||||||||
Месца смерці | ||||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||||
Бацька | Eduard von Lewinski[d] | |||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||
Прыналежнасць | Трэці рэйх | |||||||||||
Род войскаў | Германская імперская армія | |||||||||||
Званне | ||||||||||||
Камандаваў | Q4031814?, 11th Army[d], Група армій «Дон» і Група армій «Поўдзень» | |||||||||||
Бітвы/войны | ||||||||||||
Узнагароды і званні |
|
|||||||||||
Аўтограф | ||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́рых фон Манштэ́йн (24 лістапада 1887, Берлін — 10 чэрвеня 1973, Іршэнхаўзен, Баварыя) — нямецкі генерал-фельдмаршал, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў. Пляменнік фельдмаршала Гіндэнбурга. Меў рэпутацыю найбольш адоранага стратэга Вермахта і быў нефармальным лідарам нямецкага генералітэту.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Берліне ў сям’і нямецкага генерала Фрыца Эрыха фон Левінскі, выхадца з нашчадкавага прускага афіцэрства. Адразу пры нараджэнні быў усыноўлены сям’ёй генерала Георга фон Манштэйн, сына Альбрэхта Густава. Родная і прыёмная маці — родныя сёстры фон Шперлінг (малодшая была бясплодная, таму сярэдняя да нараджэння сына абяцала падарыць свайго дзясятага дзіцяці ёй на выхаванне).
Вучыўся ў кадэцкай школе, у 1902—1906 гадах — у ваенным вучылішчы. З сакавіка 1906 года — на службе ў элітным 3-м прускім пяхотным гвардзейскім палку ў званні фенрыха.
Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]
На пачатку Першай сусветнай вайны — ад’ютант батальёна ў званні обер-лейтэнанта ў 2-м гвардзейскім рэзервовым палку на Заходнім фронце. У лістападзе 1914 годы цяжка паранены. Пасля чарговага ранення ў ліпені 1915 годзе праведзены ў капітаны, прызначаны ад’ютантам і афіцэрам генеральнага штаба ў армейскай групе «Гальвіц». Пасля бітвы за Вердэн — начальнік аператыўнага ўпраўлення 4-й кавалерыйскай дывізіі. Падчас вайны ўзнагароджаны Жалезнымі крыжамі 1-й і 2-й ступеняў, а таксама прускім Рыцарскім крыжам з мячамі.
Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]
Быў начальнікам штаба ў групе армій «Поўдзень» пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Рундштэта пры захопе Польшчы ў верасні 1939 года. Высунуў асноўную ідэю плана ўварвання ў Францыю.
У аперацыі «Барбароса» Манштэйн кіраваў нямецкімі войскамі на Украіне і на Доне. З лютага 1943 па сакавік 1944 камандаваў групай армій «Поўдзень». У сакавіку 1943 гады ажыццявіў аперацыю па нямецкай абароне Харкава, за што 14 сакавіка 1943 года ўзнагароджаны Дубовым Лістом да рыцарскага крыжа.
У 1944 годзе быў адпраўлены ў адстаўку за пастаянныя рознагалоссі з Гітлерам.
Пасля заканчэння вайны быў асуджаны брытанскім трыбуналам на 18 гадоў турмы за «недастатковую ўвагу да абароны жыцця цывільнага насельніцтва» і выкарыстанне тактыкі выпаленай зямлі. Вызвалены ў 1953 годзе па стане здароўя. Працаваў ваенным саветнікам ўрада Заходняй Германіі.
Памёр ад інсульту ноччу 9 чэрвеня 1973 года. Пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі ў Дорфмарку.
Зноскі
- ↑ Erich von Manstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Erich Manstein // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Eric Lewinski von Manstein // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Nuremberg Trials Project — 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- The New York Review of Books: «How Wrong Was Churchill?» by Noel Annan
- Erich von Manstein 1887–1973(нявызн.)(недаступная спасылка). LeMO at Deutsches Historisches Museum. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2022. Праверана 13 May 2016.
- Нарадзіліся 24 лістапада
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі 9 чэрвеня
- Памерлі ў Верхняй Баварыі
- Пахаваныя ў Ніжняй Саксоніі
- Германскія генерал-фельдмаршалы
- Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем і Мячамі
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры ордэна Фрыдрыха
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Кавалеры Ганзейскага крыжа
- Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
- Узнагароджаныя ганаровым крыжом ветэрана вайны
- Узнагароджаныя медалём «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
- Узнагароджаныя медалём «За выслугу гадоў у вермахце»
- Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
- Асобы
- Згаданыя ў Вермахтберыхце
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія)