Амуртаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амуртаг
Омуртаг
хан Балгарыі
814 — 831
Папярэднік Крум
Пераемнік Маламір

Нараджэнне невядома
Смерць 831(0831)
Род Дынастыя Крума[d]
Бацька Крум
Дзеці Звініца[d][1], Энравота[d][1] і Маламір[1]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амурта́г (Амарта́г, балг.: Омуртаг, лац.: Omurtag, Omortag, Мартаган (Мартаг, грэч. Μορτάγων), Крытаган (Крытаг)) — кіраўнік Балгарыі з 814 па 831 год, сын Крума.

Амуртаг тытулуе сябе «KANACYBIГI» — канасювигі, гэты тытул чытаецца на каменных надпісах на грэчаскай мове, зробленых па замове валадара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адносіны з Візантыйскай імперыяй[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці хана Крума наступіў момант нестабільнасці ў Балгарскім ханстве. Меркаванні гісторыкаў супярэчлівыя і ёсць некалькі варыянтаў як гэта адбылося. Пасля раптоўнай дзіўнай смерці хана Крума засталася велізарная армія і аблогавыя машыны прыгатаваныя для ўзяцця Канстанцінопаля. З некалькіх гістарычных сведчанняў вядома, што кіраваць краінай сталі трое — Дукум, Дыцэнг і Цог. Верагодна яны былі военачальнікамі Крума. Або кожны з іх станавіўся ханам на кароткі тэрмін, або яны разам ажыццяўлялі часовае кіраванне краінай. Найбольш верагодным прыняты пункт гледжання прафесара Васіла Гюзелева, паводле якога кіраванне прыняў хан Амуртаг пасля кароткага перыяду смуты і дэстабілізацыі верхавіны ўлады ў Балгарыі.

У спадчыну ад хана Крума новы кіраўнік Балгарыі атрымаў няскончаную вайну з Візантыяй. Ён працягвае спусташаць візантыйскія землі, але ў тым жа 814 годзе ў вырашальнай бітве з войскамі Льва V балгары пацярпелі паражэнне і ў 815 годзе былі вымушаны падпісаць мірны дагавор з Візантыяй.

25 снежня 820 года імператар Леў V быў забіты змоўшчыкамі і на трон узыходзіць новы імператар Міхаіл II Траўл. Візантыйскі палкаводзец Фама Славянін не прызнае новага кіраўніка і ў снежні 821 года, кіраваныя ім мяцежнікі, з сушы і мора аблажылі Канстанцінопаль. Хан Амуртаг прыйшоў на дапамогу Міхаілу і разграміў паўстанцаў.

Адносіны з імперыяй франкаў[правіць | правіць зыходнік]

У 818 годзе славянскія плямёны абадрыты (усходняя галіна), бранічэўцы і цімачане, якія жылі ў сярэднім цячэнні Дуная, аддзяляюцца ад Балгарскай дзяржавы, збіраючыся знайсці падтрымку ў імперыі Франкаў. Да 826 года Амуртаг беспаспяхова вядзе перамовы з імператарам франкаў Людовікам I Набожным. Пасля правалу перамоў ён здзяйсняе паходы (у 827 і 829 гадах) супраць славян сярэдняга Падунаўя. Атрымаўшы перамогу, ён ставіць сваіх давераных асоб на месца славянскіх князёў-бунтаўшчыкоў (у княстве Савія (Панонская Харватыя) князем быў пастаўлены Рацімір) і засноўвае на балгара-франкскай мяжы пяць civitates (верагодна, адміністрацыйна-ваенныя вобласці). Адносіны паміж балгарамі і франкамі былі ўладжаны пасля падпісання мірнага дагавора ў 830 годзе.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паўстання дунайскіх славян Амуртаг ліквідуе аўтаномію славян і праводзіць адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. Краіна была падзелена на камітаты, на чале якіх былі пастаўлены коміты. Таксама хан рэфармуе армію. Войска было падзелена на пастаянную дружыну і апалчэнне, якое склікалася ў выпадку вайны.

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Брама крэпасці Пліскі

У часы кіравання Амуртага па ўсёй Балгарыі разгарнулася вялікае будаўніцтва. Была адноўлена сталіца Балгарыі Пліска, разбураная ў 811 годзе імператарам Нікіфарам. Там быў пабудаваны новы палац, язычніцкі храм, абноўлены гарадскія ўмацаванні. Быў узведзены новы палац на Дунаі, пра што кажа надпіс, высечаная на калоне:

" Вялікі хан Амуртаг, знаходзячыся ў старым палацы сваім, узвёў цудоўны дом на Дунаі і вымераўшы адлегласць паміж дзвюма цудоўнымі палацамі, насыпаў пасярэдзіне курган. Ад вяршыні гэтага кургана да майго старога палаца аула - дваццаць тысяч оргій, і да Дуная - дваццаць тысяч оргій. Сам жа курган цудоўны. Як бы добра ні жыў чалавек, ён памірае і нараджаецца іншы. І няхай народжаны пасля нас, убачыўшы гэта, успомніць яго стваральніка. А імя валадара Амуртаг - вялікі хан. Ды блаславіць яго Бог пражыць сто гадоў "

Ганенні хрысціян[правіць | правіць зыходнік]

Амуртаг загадвае караць смерцю хрысціян. Мініяцюра з хронікі Іаана Скіліцы, XII стагоддзе

Хрысціянства кіруючым класам Балгарыі ўспрымалася як рэлігія ворага, Візантыйскай імперыі, і падвяргалася ганенням. Падчас праследаванняў загінула больш за 370 выдатных хрысціян, сярод якіх асабліва вылучаліся епіскап Нікейскі Лявонцій, клірыкі Гаўрыіл і Сіёній, чые галовы былі адсечаны мячом, святар Парод, пабіты камянямі, і ваявода Іаан.

Спадчыннік прастола Енравота, старэйшы сын хана Амуртага, з-за сімпатый да хрысціян быў пазбаўлены трона. Пазней ён быў асуджаны і пакараны смерцю ўжо пасля смерці Амуртага, стаўшы першым балгарскім мучанікам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]