Іэн Мак-Келен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Іэн Маккелен)
Перайсці да: рух, знайсці
Іэн Мак-Келен
Ian McKellen
Фота
На прэм'еры фільма «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (Велінгтан, 1 снежня 2003)
 
Імя пры нараджэнні: Ian Murray McKellen
Дата нараджэння: 25 мая 1939(1939-05-25) (73 года)
Месца нараджэння: Бернлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія
Грамадзянства: Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Прафесія: акцёр
Кар'ера: 1964цяперашні час
IMDb: ID 0005212
 
Узнагароды:
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Рыцар-бакалаўр
Ордэн Кавалераў Пашаны

Кінаўзнагароды:
«Залаты глобус» (1996)

Сэр Іэн Мюрэй Мак-Келен (англ.: Sir Ian Murray McKellen; нар. 25 мая 1939, Бернлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр кіно і тэлебачання, які атрымаў шырокае прызнанне як майстар шэкспіраўскага рэпертуара. Цяпер рэгулярна здымаецца ў буйнабюджэтных міжнародных кінапраектах (Магнета ў кінатрылогіі «Людзі Ікс», Гэндальф у кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў»).

Мак-Келен нарадзіўся ў сям'і інжынера. Перад пачаткам вайны разам з сям'ёй пераязджае ў шахцёрскі горад Віген на поўдні Ланкашыра. Вучыўся ў школе Болтан, дзе ўдзельнічаў у аматарскіх школьных тэатральных пастаноўках, затым у Кембрыджы, дзе таксама запісаўся ў студэнцкі тэатр.

Па заканчэнні каледжа Мак-Келен абраў прафесію акцёра і стаў іграць у тэатры Белгрэйд. Праз тры гады акцёр пераехаў у Лондан. На працягу шасцідзесятых і сямідзесятых сыграў практычна ва ўсіх п'есах шэкспіраўскага рэпертуара. У 1988 годзе ўпершыню публічна заявіў пра сваю гомасэксуальнасць падчас інтэрв'ю радыёстанцыі Бі-Бі-Сі[1]. У 1990 годзе стаў адным з першых адкрытых геяў, ганараваных рыцарскай годнасцю[2][3]. З'яўляецца актывістам брытанскага руху за правы сексуальных і гендарных меншасцяў[4][5][6].

Зноскі

  1. Gandalf ist sauer(ням.) 
  2. Ian McKellen(англ.) 
  3. Біяграфія Іэна Мак-Келена(англ.) 
  4. Aim High (англ.) . the Lesbian & Gay Foundation. Праверана 15 чэрвеня 2009.
  5. Ian McKellen becomes the Albert Kennedy Trust's new patron (англ.) . The Albert Kennedy Trust (5 January 2007).
  6. LGBT History Month 2007 Pre Launch (англ.) . LGBT History Month (20 November 2006).

Спасылкі [правіць]

Commons

Шаблон:Прэмія «Гільдыя кінаакцёраў» за лепшую мужчынскую ролю другога плану 2001-...