Барбарыс звычайны
| Барбарыс звычайны | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||||||
| Аддзел: | |||||||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||||||
| Род: | |||||||||||||||||
| Від: |
Berberis vulgaris |
||||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Berberis vulgaris L. |
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
Барбары́с звычайны (Berberis vulgaris), кіслец, кіслянка — від кветкавых раслін сямейства барбарысавых.
Адзіны дзікарослы від у Беларусі, расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках). Лістападны калючы куст вышынёй да 2 м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, збіраюць у верасні — кастрычніку. Народныя назвы кіслец, кіслянка — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя вітамінамі C (до 53 мг%) і K, цукрамі (да 7 %), кіслотамі (яблычнай, лімоннай, вінна-кіслай — да 7,5 %). Таксама ўтрымліваюць флаваноіды, дубільныя рэчывы, пектыны, крыху алкалоідаў.
Раней барбарыс звычайны шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі варэнне (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў цукры і ў мёдзе, жэле. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, мармелады і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў Францыі), кісялі, наліўкі і лікёры; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На Каўказе з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У карэйскай і японскай кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, Berberis thunbergii.
Крыніцы [правіць]
- Белы А. Барбарыс // Праект «Наша ежа»