Беларуска-андорскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Княствам Андора былі ўсталяваны 27 верасня 2011 годзе на 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку (ЗША). Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі падпісалі міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і міністр замежных спраў Княства Андора Гільберт Сабоя Сунье[1].

11 жніўня 2011 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка падпісаў Указ ад 11 жніўня 2011 года № 363 «Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Княствам Андора»[2].

31 сакавіка 2014 года Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка наведаў з рабочым візітам Андору, дзе сустрэўся з міністрам замежных спраў Андоры Гільбертам Сабоя Сунье, міністрам культуры Андоры Аьбертам Гарсія і з прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Андоры Маркам Пантэбрэ[3]. Павел Латушка правёў таксама сустрэчы з прадстаўнікамі шэрагу кансалтынгавых і фінансавых кампаній Андоры, каб абмеркаваць перспектывы наладжвання інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю[3].

Зноскі