Беларуска-турэцкія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуска-турэцкія адносіны
Беларусь і Турцыя
Беларусь
Беларусь
Турцыя
Турцыя

Беларуска-турэцкія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Турцыяй, усталяваныя 25 сакавіка 1992 года[1].

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе тавараабарот паміж дзвюма дзяржавамі склаў 983 млн долараў. Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту сталі калійныя ўгнаенні, ільняныя тканіны, полікарбанавыя кіслоты; сінтэтычныя валокны; дрот з нелегіраванай сталі, драўніна, газетная папера[2].

Парламенты[правіць | правіць зыходнік]

Парламентамі Беларусі і Турцыі заснавана сумесная група дружбы[3].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе ў Турцыі прайшлі Дні беларускай культуры. У 2017 годзе ў Беларусі праведзены дні турэцкай культуры[4].

Навука[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2016 года падчас візіту Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Эрдагана ў Мінск падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. На дадзены момант ідзе рэалізацыя сумесных праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў у галіне мікрабіялогіі і фізікі, а таксама праводзяцца кансультацыі аб новых інавацыйных праектах у сферах нана- і IT-тэхналогій, звышновых матэрыялаў[5].

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Турцыя з’яўляецца адным з самых папулярных турыстычных маршрутаў для грамадзян Беларусі. Штогод краіну наведваюць каля 200 000 беларусаў, чаму спрыяе пагадненне аб узаемнай адмене віз 2013 года[6].

Інцыдэнты[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1994 годзе КДБ абвінаваціў двух беларускіх журналістаў у шпіянажы на карысць Турэцкай Рэспублікі. Паралельна былі высланы двое аташэ турэцкага пасольства. У адказ Турцыя часова прыпыніла ўсе кантакты з Беларуссю і выдзяленне крэдыту ў 100 мільёнаў долараў[7].

Прадстаўніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь мае пасольства ў Анкара[8] і Генеральнае консульства ў Стамбуле[9].
  • Турцыя мае пасольства ў Мінску[10].

Беларускія паслы[правіць | правіць зыходнік]

Турэцкія паслы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Политические отношения на сайте посольства РБ в Турции. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2019. Праверана 30 красавіка 2019.
  2. Белорусско-турецкое торгово-экономическое сотрудничество. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2019. Праверана 30 красавіка 2019.
  3. Межпарламентское сотрудничество на сайте посольства РБ в Турции. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 30 красавіка 2019.
  4. Сотрудничество в области культуры. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2019. Праверана 30 красавіка 2019.
  5. Сотрудничество в области науки. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2019. Праверана 30 красавіка 2019.
  6. Белорусско-турецкие отношения — история успеха Архівавана 18 жніўня 2023., СБ, 27 июля 2010
  7. Топ-10 шпионских скандалов, произошедших в Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 30 красавіка 2019.
  8. Посольство Республики Беларусь в Турецкой Республике. turkey.mfa.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 19 кастрычніка 2021.
  9. Генеральное консульство Республики Беларусь в г.Стамбуле. istanbul.mfa.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 19 кастрычніка 2021.
  10. T.C. Dışişleri Bakanlığı Посольство Турецкой Республики в Минске. minsk.emb.mfa.gov.tr. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 12 снежня 2020.
  11. "Жыццяпіс пасла" [турэцкая]. Пасольства Турцыі ў Беларусі. 2022. Праверана 25 мая 2022.