Беларуска-армянскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-армянскія адносіны — адносіны Рэспублікі Беларусь з Арменіяй. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 года. У верасні 2001 года ў г.Ерэване адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь функцыянуе з 1993 года.

У 2001 і 2013 гадах адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Арменію. Афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Арменія прайшоў ў чэрвені 2002 года. У верасні 2013 г. у рамках правядзення пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у г.Сочы прайшла двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Арменіі.

У 2000 годзе адбыўся абмен візітамі на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. У 2005 і 2011 гадах праведзены афіцыйныя візіты Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія ў Рэспубліку Беларусь. У кастрычніку 2006 года — афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Арменію.

У 2008, 2011 і 2014 гадах адбыліся афіцыйныя візіты ў Рэспубліку Беларусь Міністра замежных спраў Рэспублікі Арменія. У 2009 і 2012 гг. — афіцыйныя візіты Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Арменію. Двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў дыпламатычных службаў таксама праводзяцца ў рамках міжнародных форумаў (Ерэван, 2013; Люксембург, 2015).

Дагаворна-прававая база ўзаемаадносін налічвае каля 70 міжнародных дагавораў (на міждзяржаўным, міжурадавым і міжведамасным узроўнях).

Гандлёвы абарот паміж Арменіяй і Беларуссю складае каля 50 млн даляраў. Беларускі ўрад плануе павялічыць экспарт у Арменію трактароў і ліфтоў, пасажырскай тэхнікі, малочнай прадукцыі. Арменія пастаўляе на беларускі рынак кветкі, спіртныя напоі, лекі.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі