Беларуска-сербскія адносіны
Беларусь |
Сербія |
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сербіяй былі ўстаноўлены ў 1994 годзе. Першапачаткова дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўлены 15 лістапада 1994 года ў выглядзе адносін Беларусі і Саюзнай Рэспублікі Югаславія. У лістападзе 1996 года было адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь у Бялградзе. У 2003 годзе СРЮ была ператворана ў Сербію і Чарнагорыю, а 27 снежня 2007 года ў сувязі са спыненнем існавання Сербіі і Чарнагорыі як адзінай дзяржавы пасольства ў Сербіі і Чарнагорыі было ператворана ў пасольства ў Сербіі[1]. У наш час паслом Сербіі ў Беларусі з'яўляецца Срэчка Джукіч, паслом Беларусі ў Сербіі з'яўляецца У. А. Мацкевіч.
За 2004—2008 таваразварот паміж дзвюма краінамі павялічыўся з 35,1 да 64,8 млн. долараў з прыкметным дадатным сальда для Беларусі. У структуры беларускага экспарту пераважае прадукцыя машынабудавання, а таксама металургіі і хімічнай прамысловасці.
У сакавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Сербію з працоўным візітам[2]. У маі 2009 года падчас Нацыянальнай выстаўкі Сербіі ў Мінску быў падпісаны буйны кантракт на будаўніцтва дзелавога цэнтра «Delta city» і забудову тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі з агульным аб'ёмам інвестыцый у некалькі мільярдаў еўра[3].
Беларусь падтрымлівае Сербію ў пытанні пра статус Косава і не прызнае яго незалежнасць[4][5].
Зноскі
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 декабря 2007 г. №1847 "О преобразовании Посольства Республики Беларусь в Сербии и Черногории в Посольство Республики Беларусь в Республике Сербия"
- ↑ TUT.BY | НОВОСТИ — Лукашенко обсудил с руководством Сербии возможности развития экономических отношений — Политика — 03.03.2009, 17:42
- ↑ Сербы атрымалі бясплатную зямлю ў Мінску — Навіны — Беларускі дзелавы партал
- ↑ Лукашэнка: Беларусь выражае салідарнасць з імкненнем сербаў адстойваць свой суверэнітэт
- ↑ Пасол Сербіі: мы ўдзячныя прэзідэнту Беларусі за магутную падтрымку ў нашай барацьбе за захаванне Косава