Беларуска-інданезійскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-інданезійскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Інданезіяй, устаноўленыя 18 чэрвеня 1993 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўсталяваныя 18 чэрвеня 1993 года[1].

У 2008 годзе была заключана дамоўленасць аб стварэнні Міжурадавай беларуска-інданезійскай камісіі па гандлёвым, эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве[2].

У жніўні 2011 года ў Джакарце адкрыта пасольства Беларусі[2]. 18—20 сакавіка 2013 года беларускі лідар А. Р. Лукашэнка наведаў Інданезію з дзяржаўным візітам[1].

У верасні 2015 года ўлады Інданезіі вырашылі ўсталяваць бязвізавы рэжым для турыстычных паездак грамадзян Беларусі працягласцю да 30 дзён[1].

Эканамічныя адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Тавараабарот паміж Беларуссю і Інданезіяй павялічыўся з 1995 года па 2014 год з 1,8 млн долараў да 220 млн долараў[3]. У далейшым тавараабарот знізіўся і ў 2021 годзе склаў 35,6 млн долараў[4].

У 2000 годзе паміж урадамі дзвюх краін было падпісана гандлёвае пагадненне[1]. У 2012 годзе пачаліся абмежаваныя пастаўкі прадукцыі Беларускага аўтамабільнага завода[2].

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе Інданезія падпісала праграму беларуска-інданезійскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Двусторонние отношения Республики Индонезии и Республики Беларусь
  2. а б в Хохлова Н. И., Трусов А. И. Индонезия как стратегический партер Белоруссии в Азиатско-Тихоокеанском регионе // Право и управление. XXI век. — 2015. — № 2 (35). — С. 114.
  3. а б Хохлова Н. И., Трусов А. И. Индонезия как стратегический партер Белоруссии в Азиатско-Тихоокеанском регионе // Право и управление. XXI век. — 2015. — № 2 (35). — С. 115.
  4. Шведко П., Тавгень Е. Выход белорусских экспортеров на рынки Индонезии и Малайзии // Наука и инновации. — 2023. — № 6 (244). — С. 47.