Беларуска-лаоскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-лаоскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены 7 лютага 1994 года.

На працягу 15 гадоў ажыццяўляліся нерэгулярныя двухбаковыя афіцыйныя кантакты. 14 лютага 2017 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Гошын уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянгу Варачыту.

У чэрвені 2012 года Лаос з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мікалаевіч Мартынаў. Міністр эканомікі Беларусі М. Г. Снапкоў двойчы наведаў Лаос з рабочымі візітамі на чале дэлегацый дзелавых колаў (красавік, чэрвень 2013 года). У чэрвені 2013 года адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Намесніка Прэм'ер-міністра — Міністра замежных спраў Лаоса Т.Сісуліта. У ліпені 2013 года Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Лаоса Ц.Сайнясон. У кастрычніку 2013 года дэлегацыя на Міністэрства прамысловасці Беларусі на чале з намеснікам Міністра А. С. Агароднікавым наведала Лаос.

5-6 лютага 2014 года ў Лаосе адбыліся першае пасяджэнне Беларуска-Лаоскай сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, першы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Лаоса на ўзроўні намеснікаў міністраў, а таксама ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

25-26 сакавіка 2014 года адбыўся візіт у Лаос Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

29-30 красавіка 2015 года ў г.Мінску адбылося другое пасяджэнне Беларуска-Лаоскай сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве. Сустаршынямі камісіі з'яўляюцца Старшыня Праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас і Міністр планавання і інвестыцый Лаоса С.Донгдзі. Абмеркаваны пытанні далейшага пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных узаемавыгадных праектаў.

У пачатку жніўня 2015 года ў г. Мінску прайшоў другі раўнд беларуска-лаоскіх кансультацый паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Падпісана больш за 10 двухбаковых дакументаў, у тым ліку пагаднення ў галіне ўзаемнай абароны інвестыцый, пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі.