Бітва за Атлантыку, 1939—1945

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бітва за Атлантыку (1939—1945)
Другая сусветная вайна
Officers on the bridge.jpg
Афіцэры на мастку брытанскага эсмінца вядуць назіранне. Канвой кастрычніка 1941.
Дата 3 верасня 19397 мая 1945
Месца Атлантычны акіян, Паўночнае мора, Нарвежскае мора, Ірландскае мора, Мора Лабрадор, Заліў Святога Лаўрэнція.
Вынік Перамога саюзнікаў. Практычна поўнае знішчэнне нямецкага баявога флоту.
Cупраціўнікі
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Canadian Red Ensign 1921-1957.svg Канада
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
Сцяг Нідэрландаў Галандыя
Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Францыі Францыя

Сцяг Нацысцкай Германіі Германія

Flag of Italy (1861-1946).svg Італія

Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Персі Нобл

Сцяг Вялікабрытаніі Макс Кенэдзі Хортан
Сцяг Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль (да мая 1940)
Сцяг Канады (1921-1957) Персі Нелес
Сцяг Канады (1921-1957) Леанард Мурэй
Сцяг ЗША (48 зорак) Эрнэст Кінг

Сцяг Нацысцкай Германіі Эрых Рэдэр

Сцяг Нацысцкай Германіі Карл Дзёніц

Ваенныя страты
30 248 маракоў

3500 гандлёвых суднаў
175 баявых караблёў (асноўных класаў)[1]

28 000 маракоў

783 падводныя лодкі

 
Другая сусветная вайна
Атлантыка Заходняя Еўропа Усходняя Еўропа Міжземнамор'е Афрыка Паўднёва-усходняя Азія Ціхі акіян
 
Бітва за Атлантыку
Ла-Плата «Альтмарк» «Дэрвіш» SC 7 HX-84 HX-106 «Берлін» (1941) Дацкі праліў «Бісмарк» «Цэрбер» Заліў Св. Лаўрэнція PQ-17 Баранцава мора Нордкап

Бітва за Атлантыку (Другая бітва за Атлантыку, у адрозненне ад кампаніі ў рамках Першай сусветнай вайны) — ваенная кампанія Другой сусветнай вайны, барацьба саюзнікаў па Антыгітлераўскай кааліцыі з нацысцкай Германіяй і Італіяй за камунікацыі і панаванне ў Атлантычным акіяне і прылеглых да яго морах. Асноўнай мэтай краін Восі было парушэнне атлантычных камунікацый Вялікабрытаніі з астатнімі саюзнікамі, далёкай мэтай — прымус яе да перамоў і развал кааліцыі. Асноўнай мэтай саюзнікаў была абарона камунікацый, і тым самым падтрыманне ваенных высілкаў кааліцыі.

Не маючы магчымасці знішчыць ваенна-марскія сілы саюзнікаў у прамым сутыкненні, Германія засяродзілася на іх камунікацыях, як самым слабым звяне. Ёю ўжываліся: буйныя надводныя караблі, падводныя лодкі, надводныя камерцыйныя рэйдары, авіяцыя, лёгкія надводныя караблі (катара).

Найбольшага поспеху дамагліся падводныя лодкі. На іх долю даводзіцца да 68 % страт саюзнага танаж[[]]у, і 37,5 % страт баявых караблёў.[2] Пачаўшы вайну з 57 лодкамі, галоўным чынам малымі прыбярэжнымі субмарынамі тыпу II, Германія разгарнула грандыёзную праграму будаўніцтва падводнага флоту, пабудаваўшы да 1945 года больш за тысячу падводных лодак розных тыпаў.

Галоўнакамандуючы падводным флотам Крыгсмарынэ Карл Дзёніц распрацаваў тактыку групавога нападу падводных лодак на канвоі суднаў, вядомую як тактыка «ваўчыных зграй». Ён жа арганізаваў сістэму забеспячэння падводных лодак удалечыні ад баз, і іншыя віды забеспячэння. Пакуль гэтыя меры не сустракалі сур'ёзнага процідзеяння, нямецкія падводныя лодкі дзейнічалі эфектыўна. Аднак усю вайну Крыгсмарынэ пакутавала ад слабага ўзаемадзеяння з іншымі відамі сіл, першым чынам Люфтвафэ.

Пасля распрацоўкі радараў новага тыпу, расшыфроўкі сістэмы кодаў радыёсувязі нямецкіх падводнікаў, вылучэння дастатковай колькасці авіяцыі, будаўніцтва вялікай колькасці эскортных караблёў і невялікіх эскортных авіяносцаў ініцыятыва перайшла да саюзнікаў. Страта перадавых, а затым і часткі асноўных баз, выхад Італіі з вайны пазбавілі Германію выгодных умоў барацьбы. Акрамя таго, прамысловы патэнцыял ЗША і Вялікабрытаніі дазваляў папаўняць патоплены танаж хутчэй, чым саюзнікі неслі страты. Усё гэта прывяло да паражэння Германіі ў Бітве за Атлантыку.

Зноскі

  1. Allied Warship Losses
  2. Naval History of World War II, Bernard Ireland, ed. Harper Collins, 1998. ISBN 0-00-472143-8