Гарадскі пасёлак Целяханы
| Горад
Целяханы
Целяханы
|
Целяханы — гарадскі пасёлак у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на Агінскім канале, на аўтадарозе Івацэвічы—Пінск. У 45 км да паўднёвы ўсходу ад г. Івацэвічы, 181 км ад Брэста. Насельніцтва 4,6 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Вядомыя з 16 ст. як вёска ў Пінскам павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. З 17 ст. мястэчка. Належалі князям Дольскім, Вішнявецкім, у 19 ст. — Пуслоўскім. Эканамічнаму росту мястэчка спрыяла будаўніцтва Агінскага канала. У 1775—1778 М. К. Агінскі заснаваў тут фаянсавую мануфактуру, якая вырабляла дэкаратыўныя вазы, скульптуру малых форм, фрызы і карнізы для камінаў і печаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 — у Расійскай імперыі. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1956 гарадскі пасёлак.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Агінскі канал — помнік гідратэхнічнага будаўніцтва
- Целяханская Траецкая царква