Цэлабіёза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэлабіёза
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменне 4-(β-D-глюказіда)-D-глюкоза
Традыцыйныя назвы Цэлабіёза, Цэлоза
Хім. формула C12H22O11
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 342,30 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература кіпення 225 °C °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 16462-44-5
PubChem 439178
Рэг. нумар EINECS 208-436-5
SMILES
ChemSpider 388323

Цэлабіёза — 4-(β-глюказіда)-глюкоза, дыцукрыд, які складаецца з двух астаткаў глюкозы, злучаных β-глюказіднай сувяззю; асноўная структурная адзінка цэлюлозы.

Белае крышталічнае рэчыва, добра растваральнае ў вадзе і ў 45-48°спірце. Дрэнна растваральныя ў 96° спірце і эфірах. Малекулярная маса — 342,30 г/моль. Тэмпература плаўлення — 225 ° C. Аптычна актыўная, мутаратуе ў растворы.

Для целабіёзы характэрныя рэакцыі з удзелам альдэгіднай (паўацэтальнай) групы і гідраксільных груп, можа ўтвараць гліказіды са спіртамі, амінамі, іншымі монацукрыдамі. Пры кіслотным гідролізе або пад дзеяннем фермента β-глюказідазы расшчапляецца з утварэннем 2 малекул глюкозы: