Монацукрыды
Монацукрыды — арганічныя злучэнні, адна з асноўных груп вугляводаў; самая простая форма цукру; з'яўляюцца звычайна бескаляровымі, растваральнымі ў вадзе, празрыстымі цвёрдымі рэчывамі. Некаторыя монацукрыды маюць салодкім смак. Монацукрыды - стандартныя блокі, з якіх сінтэзуюцца дыцукрыды, (такія, як цукроза, мальтоза, лактоза) алігацукрыды і поліцукрыды (такія, як цэлюлоза і крухмал), утрымоўваюць гідраксільныя групы і альдэгідную (альдозы) або кетагрупу (кетозы). Кожны вугляродны атам, з якім злучана гідраксільная група (за выключэннем першага і апошняга) з'яўляецца хіральным, даючы пачатак шматлікім ізамерным формам. Напрыклад, галактоза і глюкоза - альдагексозы, але маюць розныя хімічныя і фізічныя ўласцівасці. Монацукрыды ўяўляюць сабой шмататамныя спірты, якія змяшчаюць карбанільную групу - альдегідную або кетонную.
| Вугляводы | |
|---|---|
| Агульныя: | Альдозы · Кетозы · Піранозы · Фуранозы |
| Геаметрыя: | Анамеры · Мутаратацыя |
| Пентозы: | Рыбоза · Дэзаксірыбоза · Арабіноза · Ксілоза · Ліксоза · Рыбулоза · Ксілулоза |
| Гексозы: | Глюкоза · Галактоза · Маноза · Гулоза · Ідоза · Талоза · Алоза · Альтроза · Фруктоза · Сарбоза · Такатоза · Псікоза · Фукоза · Рамноза |
| Дыцукрыды: | Цукроза · Лактоза · Трэгалоза · Мальтоза · Цэлабіёза · Алалактоза · Гентыябіёза · Ксілабіёза · Мелібіёза |
| Поліцукрыды: | Глікаген · Крухмал · Цэлюлоза · Хіцін · Амілоза · Амілапектын · Стахілоза · Інулін · Дэкстрын · Пекціны · Галактамананы · Агароза |
| Глікозамінагліканы: | Гепарын · хандраітын-сульфат · Гіялуронавая кіслата · Гепаран-сульфат · Дэрматан-сульфат · Кератан-сульфат · Пептыдаглікан |
