Ксілоза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ксілоза
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C5H10O5
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 150,13 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 144–145 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 58-86-6
Рэг. нумар EINECS 247-395-8

Ксілоза — «драўнінны цукар», монацукрыд з групы пентоз з эмпірычнай формулай C5H10O5, належыць да альдозаў. Змяшчаецца ў эмбрыёнах раслін у якасці эргастычнага рэчыва, а таксама з'яўляецца адным з монамераў поліцукрыда клеткавых сценак геміцэлюлозы.