Горад Заблудаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Заблудаў
Zabłudów
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 53°01′00″ пн. ш. 23°20′00″ у. д. / 53.016667° пн. ш. 23.333333° у. д. (G) (O) (Я)53°01′00″ пн. ш. 23°20′00″ у. д. / 53.016667° пн. ш. 23.333333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Польшча
Плошча 14,3 км²
Насельніцтва (2004) 2393 чалавека
Шчыльнасць 167,3 чал./км²
Тэлефонны код 85
Паштовы індэкс 16-060
Афіцыйны сайт http://um-zabludow.pbip.pl

Заблудаў (Польшча)
Заблудаў
Заблудаў

ЗАБЛУ́ДАЎ (польск.: Zabłudów), горад у Польшчы, у Падляскім ваяводстве, на паўднёвы ўсход ад Беластоку, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Колькасць насельніцтва — 2,4 тыс. чал. (2005)

[правіць] Мінулае Заблудава

Гісторыя сённяшняга Заблудава пачынаецца перад 1483, калі кіеўскі ваявода Іван Хадкевіч атрымаў ад вялікага князя літоўскага вялікі абшар пушчаў паміж рэкамі Наравам і Супраслю. Мясціна гэтая размешчаная ў даліне рэчцы Рудні, якую раней звалі Мялецінкай. У 1483 адбылося нашэсце крымскага хана Гірэя на паўднёвыя землі Вялікага княства Літоўскага і было яно трагічным для кіеўскага ваяводы. Ён быў узяты ў палоні і загінуў. Усё ж вялікі князь не забыліся пра сям'ю свайго заслужанага падданага. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары пацвярджае наданні Хадкевічам і сыну ваяводы Івана — Аляксандру Хадкевічу даручае пасаду новагародскага ваяводы. Аляксандр Хадкевіч засноўвае горад на паўднёвым захадзе за Блудаўскай пушчай (адсюль назва) і ўзводзіць у ім свой палац.

У 1533 Заблудаў атрымоўвае гарадскія правы.

У 1549 памірае Аляксандр Хадкевіч. Заблудаў пераходзіць у спадчыну яго сыну Рыгору Хадкевічу. Горад разрастаецца, наваколле яго заселенае. У 1563 тут паўстаюць царква і касцёл ды пры іх школка для дзяцей. Прыбываюць у Заблудаў маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Тут яны прыступілі да працы. У сакавіку 1569 закончылі друкаваць «Учыцельнае евангелле». У Заблудаве быў надрукаваны яшчэ «Псалтыр з Часаслоўцам».

Гетман Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Яго воляй было, каб пасля смерці цела яго пакоілася ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі. Так і сталася.

Гісторыя ўпісала ў Заблудаў буйны на Падляшшы ў XVII ст. кальвінскі збор і школу пад апекай Хадкевічавага спадчынніка гетмана Януша Радзівіла. Шведскі патоп і звязаныя з ім ваенныя дзеянні знішчылі Заблудаў. Аб тых часах цяпер сведчаць адно магутныя дубы ў колішнім палацавым парку, зарослая чаротам сажалка ды некалькі мураваных збудаванняў у мястэчку.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах