Горад Рэйк'явік
З пляцоўкі Вікіпедыя.
РЭЙК'Я́ВІК, (ісл.: Reykjavík - Дымная бухта) — сталіца і самы буйны горад Ісландыі. Насельніцтва — 118 861 жыхароў (2008), а ўлічваючы гарады-спадарожнікі — каля 200 000, што складае каля 65 % насельніцтва ўсёй краіны (316 000). Гэта самая паўночная ў свеце сталіца дзяржавы.
Змест |
[правіць] Геаграфія
шг=64 |шм=09 |шп=N |дг=21 |дм=57 |дп=W
[правіць] Гісторыя
Ісландыя была заселена нарвежскімі і кельцкімі імігрантамі на працягу канца IX і пачатку X стагоддзяў. Адпаведна сярэднявечнай Кнізе пра ўзяцце зямлі (Landnamabók), Інгальф Арнарсан, першы ісландскі пасяленец, пабудаваў сваю ферму на паўвострвве, дзе зараз знаходзіцца Рэйк'явік.
Шмат стагоддзяў пасля, каля сярэдзіны XIX стагоддзя, маленькі гарадок пачаў вырастаць побач з фермай Рэйк'явік дзякуючы каралеўскаму казначэю Скулі Магнусану (Skuli Magnusson), вядомаму як «бацька Рэйк'явіка», які заснаваў шарсцяныя майстэрні ў Рейк'явіку ў рамках сваёй дзейнасці па мадэрнізацыі ісландскай эканомікі. Гэта паслужыла штуршком да пачатку развіцця Рэйк'явіка як горада. Статус горада Рэйк'явік атрымаў у 1786 годзе.
Ісландскі парламент альтынг (Alþingi) ўпершыню сабраўся ў 930 годзе на Палях тынга (Тынгвелір, Þingvellir) на паўднёвых захадзе Ісландыі.
У 1798 годзе альтынг быў скасаваны, але ў 1845 адноўлены ў Рэйк'явіку, дзе знаходзілася кіраўніцтва краіны і адміністрацыя. Калі Ісландыя дамаглася самакіравання, а потым і назалежнасці ад Даніі, Рэйк'явік зрабіўся сталіцай краіны.
З паскарэннем эканамічнага прагрэсу ў XX стагоддзі рос і Рэйк'явік, але асабліва хуткае развіццё ён атрымаў у другой палове XX стагоддзя.
[правіць] Клімат
Нягледзячы на тое, што Рэйк'явік знаходзіцца на поўначы Атлантыкі, клімат у горадзе больш мягкі, чым у многіх іншых мясцовасцях, што знаходзяцца на такой самай шыраце. Сярэднюю тэмпературу ўзімку магчыма параўнаць з тэмпературай у Нью-Ёрку. Узімку ў сталіцы Ісландыі тэмпература рэдка апускаецца ніжэй за -10°C. Усё гэта дзякуючы цёплай плыні Гальфстрыма.
Клімат субарктычны марскі, зіма мягкая, з адлігамі (сярэдняя тэмпература студзеня 0,4 °С) дзякуючы цёплым водам плыні Ірмінгера, лета прахалоднае (сярэдняя тэмпература ліпеня 11—12 °С). Ападкаў 800 мм за год. Вада ў заліве зімой не замярзае. Характэрны частыя змены надвор'я.
[правіць] Рост гарадскога насельніцтва
| 1801 | 1860 | 1901 | 1910 | 1920 | 1930 | 1940 | 1950 | 1960 | 1970 | 1980 | 1985 | 1990 | 1995 | 2003 | 2006 | 2008 |
| 600 | 1.450 | 6.321 | 11.449 | 17.450 | 28.052 | 38.308 | 55.980 | 72.407 | 81.693 | 83.766 | 89.868 | 97.569 | 104.258 | 113.387 | 116.446 | 118.861 |
[правіць] Музеі
- Музей культурнай спадчыны Ісландыі
- Рэйк'явіцкі мастацкі музей (The Reykjavik Art Museum)
- Ісландскі нацыянальны музей
- Музей К'ярваля
- Музей Асмундара
- Музей Эйнара-Ёнсана
- Збор рукапісаў Арні-Магнусана
- Музей фаласаў (заснаваны ў Рэйк'явіку, пасля перамешчаны ў Хусавік)
- Нацыянальны парк Тынгвелір
- Рэйк'явіцкі музей пад адкрытым небам
[правіць] Тэатры
[правіць] Адукацыя
- Ісландская Акадэмія мастацтваў
- Ісландскі Універсітэт Адукацыі
- Універсітэт Ісландыі
- Універсітэт Рэйк'явік
У сталіцы знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Ісландыі.
[правіць] Выбітныя асобы Рэйк'явіка
- Б'ёрк - спявачка
- Балтасар Кармакур - ісландскі рэжысёр
- Хальдаўр Кільян Лакснес - ісландскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Гурт Múm
- Ёўн Сігурдссан - ісландскі вучоны, лідэр нацыянальнага руху за незалежнасць Ісландыі.
[правіць] Выбітныя месцы Рэйк'явіка
[правіць] Сімвал Рэйк'явіка
Хальгрымскірк'я - лютэранская царква. Гады будаўніцтва: 1938-1986
[правіць] Перліны Рэйк'явіка
- Перлан
- У Рэйк'явіку знаходзіцца самы вялікі ў Ісландыі батанічны сад.
- Будынак ісландскага парламента (Alþingishúsið) - альтынга.
- Рэйк'явіцкі двор (Höfði): дом, у якім сустракаліся на саміце Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў у 1986 годзе.
- Кафедральны сабор Рэйк'явіка
- Нацыянальная і Універсітэцкая бібліятэка Ісландыі
- Геатэрмальны гарадок Хверагердзі
- Царква Скалхолт
- Рэйк'явіцкая ратуша: (Ráðhús)
- Т'ёрнін (Tjörnin): Возера ў Рэйк'явіку
- Ландакоцкірк'я: самы вялікі каталіцкі храм Ісландыі
- Вольная царква ў Рэйк'явіку
- Хатайгскірк'я
- Помнік Інгальфу Арнарсану
[правіць] Партнёрскія гарады Рэйк'явіка
Хельсінкі (Фінляндыя)
Кінгстан-апон-Хал (Вялікабрытанія)
Капенгаген (Данія)
Нук (Грэнландыя)
Осла (Нарвегія)
Санкт-Пецярбург (Расія)
Сіэтл (ЗША)
Стакгольм (Швецыя)- Торсхавн (Фарэрскія астравы)
Вільнюс (Літва)
Вініпег (Канада)
[правіць] У Сеціве
