Кацярына Анатолеўна Карстэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Карстэн
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[1][2]
Поўнае імя Кацярына Анатолеўна Карстэн (па нараджэнні Хадатовіч)
Мянушка Katya[3]
Спецыялізацыя акадэмічная грэбля
Нарадзілася 2 чэрвеня 1972(1972-06-02)[1][2] (51 год)
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Трэнеры Анатоль Квяткоўскі
Рост 185 см[1]
Вага 80 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына Анатолеўна Карстэн (па нараджэнні Хадатовіч; 2 чэрвеня 1972, в. Асечана, Крупскі раён Мінскай вобласці[4]) — савецкая і беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні. Першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў алімпійскай камандзе Рэспублікі Беларусь (1996, 2000); шасціразовая чэмпіёнка свету (1997, 1999, 2005—2007, 2009) у веславанні ў лодцы-адзіночцы. Заслужаны майстар спорту СССР (1992). Першы поўны кавалер ордэна Айчыны (2008).

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаючы за Аб’яднаную каманду на Летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне, Карстэн атрымала бронзавы медаль.

Выступаючы за Беларусь, Карстэн атрымала па залатым медалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце і 2000 года ў Сіднеі. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах яна атрымала срэбны медаль і на Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне — бронзавы.

Чэмпіёнка свету 2009. Прызнана лепшай спартсменкай года Беларусі.

Сямейнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе Кацярына Хадатовіч выйшла замуж за нямецкага бізнесмена Вільфрыда Карстэна і ўзяла яго прозвішча. Карстэны жывуць у Германіі, маюць дачку Аляксандру.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6].

Зноскі

  1. а б в Karsten Ekaterina Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. а б Yekaterina Khodotovich-Karsten Праверана 31 студзеня 2020.
  3. Olympedia — 2006.
  4. Беларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра Архівавана 23 жніўня 2017.
  5. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  6. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]