Парад планет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Збліжэнне Венеры і Меркурыя
Чатыры планеты і Месяц перад рассветам

Парад планет — астранамічная з'ява, пры якой некаторая колькасць планет Сонечнай сістэмы аказваецца па адзін бок ад Сонца ў невялікім сектары. Пры гэтым яны знаходзяцца больш-менш блізка адзін да аднаго на нябеснай сферы.

Максімальнае збліжэнне нябесных цел па экліптычнай даўгаце называецца злучэннем. Калі пры гэтым яны досыць блізкія і па экліптычнай шыраце, у гэтай канфігурацыі магчыма пакрыццё больш далёкага аб'екта больш блізкім, праходжанне планеты па дыску Сонца (у выпадку злучэння ўнутранай планеты і Сонца) або зацьменне Сонца (у выпадку злучэння яго з Месяцам).

Віды парадаў планет[правіць | правіць зыходнік]

Парад планет у чэрвені 2022 г.
Парад планет у кастрычніку 2009 г.
  • Малы парад — астранамічная з'ява, падчас якой чатыры планеты аказваюцца па адзін бок ад Сонца ў невялікім сектары. Да гэтых планет адносяцца: Венера, Марс, Сатурн, Меркурый.
  • Вялікі парад — астранамічная з'ява, падчас якой шэсць планет аказваюцца па адзін бок ад Сонца ў невялікім сектары. Да іх адносяцца: Зямля, Венера, Юпітэр, Марс, Сатурн, Уран.

Таксама адрозніваюцца «бачныя» і «нябачныя» парады планет Сонечнай сістэмы:

Бачным парадам планет называецца планетныя канфігурацыя, калі пяць яркіх планет Сонечнай сістэмы (Меркурый, Венера, Марс, Юпітэр і Сатурн) у сваім руху па небасхіле падыходзяць адзін да аднаго на блізкую адлегласць і становяцца бачныя ў адзін час у невялікім сектары (10 - 40 градусаў) неба.

Для таго, каб усе пяць яркіх планет былі бачныя адначасова, абавязкова павінна быць выканана ўмова, каб Марс, Юпітэр і Сатурн мелі прыкладна аднолькавую даўгату і былі бачныя каля ўнутраных планет, а Меркурый і Венера знаходзіліся ва ўсходняй элангацыі ад Сонца вясной, і ў заходняй элангацыі — увосень (для паўночнага паўшар'я Зямлі і для сярэдніх шырот). Менавіта ў такіх элангацыях Меркурый можа быць назіральным дастаткова працяглы час. Менш жорсткія ўмовы бачнасці ў Венеры, так як яе максімальная элангацыя складае 48 градусаў (у Меркурыя яна складае 28 градусаў).

З апісанага вышэй відаць, што парад планет можна назіраць альбо ўвечары, альбо раніцай. Міні-парад планет з удзелам чатырох планет адбываецца часцей, а міні-парады планет з удзелам трох планет можна назіраць штогод (ці нават два разы на год), аднак умовы іх бачнасці не аднолькавыя для розных шырот Зямлі. Так, напрыклад, выдатны парад з 4 яркіх планет (Сатурн не прыме ўдзел у парадзе) у сярэдзіне мая 2011 года, калі планеты збяруцца ў сектары велічынёй усяго 7 градусаў, можна было назіраць у экватарыяльных абласцях і паўднёвым паўшар'і Зямлі, а для жыхароў сярэдніх шырот паўночнага паўшар'я парад практычна не будзе бачны, так як планеты будуць узыходзіць адначасова з Сонцам. Бліжэйшы міні-парад планет, (хоць парадам яго можна назваць з нацяжкай, так як сектар іх бачнасці будзе складаць больш за 90 градусаў) упэўнена бачны ў Беларусі, можна было назіраць у сярэдзіне кастрычніка 2009 года. Бачныя парады планет з удзелам пяці яркіх планет адбываюцца не часцей, чым раз у 18-20 гадоў, і наступны цесны парад з 5 планет у сектары 38 градусаў адбудзецца ў сакавіку 2022, але ўмовы бачнасці яго будуць неспрыяльныя для жыхароў Беларусі. Затое ўжо ў чэрвені 2022 года жыхарам Беларусі ўсё ж такі пашанцуе, і яны ўбачаць усе пяць планет адначасова, але размешчаных ужо ў сектары 115 градусаў, а размяшчацца яны будуць Меркурый, Венера, Марс, Юпітэр, Сатурн. Такое спалучэнне здараецца яшчэ радзей, чым парад 5 планет.

Парадам планет называецца таксама канфігурацыя планет Сонечнай сістэмы, калі планеты, у тым ліку і нябачныя няўзброеным вокам, «выстройваюцца» па адзін бок ад Сонца ў невялікім сектары. У такой канфігурацыі Меркурый і Венера могуць быць нябачныя з Зямлі, бо знаходзяцца ў ніжнім злучэнні з Сонцам, але затое знешнія планеты бачныя, практычна, у адным кірунку. Бліжэйшая такая канфігурацыя чакаецца праз 170 гадоў.

Менавіта выкарыстанне гэтай з'явы, якая адбылася ў канцы 70-х гадоў ХХ стагоддзя, дало магчымасць спрасціць рэалізацыю даследаванняў знешніх планет-газавых гігантаў і іх спадарожнікаў, межаў Сонечнай сістэмы, а таксама міжзоркавай прасторы пры дапамозе запуску касмічных апаратаў па даследчай праграме «Вояджэр» (запуск якіх быў паспяхова ажыццёўлены ў 1977 годзе). Дзякуючы таму, што ўсе планеты-гіганты ўдала размясціліся ў параўнальна вузкім сектары Сонечнай сістэмы ў патрэбнай канфігурацыі і накіраванні на шляху касмічных апаратаў, прадставілася магчымасць выкарыстання гравітацыйных манеўраў для аблёту ўсіх вонкавых планет. Гэта дазволіла істотна скараціць адлегласць і час шляху да даследуемых аб'ектах, а таксама зменшыць расход паліва неабходнага для выканання гэтай місіі. Таму траекторыя палёту была разлічана зыходзячы з гэтай магчымасці - хоць афіцыйна вывучэнне Урана і Нептуна першапачаткова не ўваходзіла ў праграму даследчай місіі (для гарантаванага дасягнення гэтых планет спатрэбілася б будаўніцтва больш дарагіх апаратаў з больш высокімі характарыстыкамі па надзейнасці). Аднак пасля выканання асноўных задач даследчай місіі з'явілася магчымасць усё ж такі рэалізаваць далейшы палёт да планет Уран і Нептун дзякуючы паспяховаму выкарыстанню гравітацыйных манеўраў - якія дазволілі набраць неабходны імпульс паскарэння для палёту да гэтых планет без расходу паліва касмічнага апарата для пераадолення шляху да іх. Пасля таго, як «Вояджэр-1» паспяхова выканаў праграму даследавання Сатурна і яго спадарожніка Тытана, было прынята канчатковае рашэнне накіраваць касмічны апарат «Вояджэр-2» да Урана і Нептуна. Для гэтага прыйшлося крыху змяніць яго траекторыю, адмовіўшыся ад блізкай пралётны траекторыі палёту каля спадарожніка планеты Сатурн - Тытана. Аднак гэта рашэнне дазволіла зазірнуць яшчэ далей, чым першапачаткова меркавалася гэтай даследчай місіяй - з'явілася магчымасць упершыню ўбачыць і даследаваць вельмі далёкія светы планет - ледзяных газавых гігантаў і іх спадарожнікаў на памежным рубяжы ўскраіны Сонечнай сістэмы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]