Міхаіл Мікалаевіч
Міхаіл Мікалаевіч (25 кастрычніка 1832, Пецяргоф, каля Санкт-Пецярбурга — 18 снежня 1909, Каны, Францыя) — вялікі князь, Яго Імператарская Высокасць, чацвёрты сын імператара Мікалая I. Военачальнік і дзяржаўны дзеяч; генерал-фельдмаршал (16 красавіка 1878[1]), генерал-фельдцэйхмайстар (1852). Старшыня Дзяржаўнага савета (1881—1905).
У гонар яго нараджэння была пабудаваная царква ў імя Уваскрэсення Хрыстова і св. Міхаіла Архангела ў Каломне. У 1857 годзе ў Пецярбургу ажаніўся на Цэцыліі Аўгусце, малодшай дачцэ вялікага герцага Бадэнскага Леапольда (у праваслаўі Вольга Фёдараўна).
Меў 6 сыноў і 1 дачку:
- Мікалай (1859—1919)
- Анастасія (1860—1922)
- Міхаіл (1861—1929),
- Георгій (1863—1919),
- Аляксандр (1866—1933),
- Сяргей (1869—1918),
- Аляксей (1875—1895).
У 1862—1881 намеснік на Каўказе, Галоўнакамандуючы Каўказскай арміяй у 1877—1878. Апошні памерлы кавалер Вайсковага ордэна Святога Георгія I ступені.
Зноскі
- ↑ Д. Н. Шилов. Государственные деятели Российской империи. СПб., 2002, стр. 475.
