Нерэіда, спадарожнік Нептуна
| Нерэіда спадарожнік Нептуна |
|||
![]() |
|||
| Гісторыя адкрыцця | |||
|---|---|---|---|
| Першаадкрывальнік | |||
| Дата адкрыцця | |||
| Арбітальныя характарыстыкі | |||
| Вялікая паўвось |
9623700 км |
||
| Эксцэнтрысітэт |
0,7512 |
||
| Перыяд абарачэння |
360,1362 сутак |
||
| Нахіл арбіты |
27,6° (да плоскасці экліптыкі) |
||
| Фізічныя характарыстыкі | |||
| Дыяметр |
340 км |
||
| Маса |
3,1×1019 кг |
||
| Шчыльнасць |
1,5 г/см³ |
||
| Перыяд вярчэння вакол сваёй восі |
11 гад 31 хвіл |
||
| Альбеда |
0,14 |
||
| Тэмпература паверхні |
51 K |
||
Нерэі́да (стар.-грэч. Νηρεΐς) — спадарожнік Нептуна, адкрыты 1 мая 1949 года Джэрардам Койперам. Спадарожнік названы ў гонар нерэід — марскіх німф з грэчаскай міфалогіі. Дыяметр Нерэіды 340 км, гэта трэці па велічыні спадарожнік Нептуна. Яе арбіта мае адзін з самых вялікіх эксцэнтрысітэтаў сярод спадарожнікаў Сонечнай сістэмы (0,75), яе адлегласць да Нептуна вагаецца ад 1,4 млн км да 9,6 млн км (у сярэднім 5,5 млн кіламетраў). Высокі эксцэнтрысітэт арбіты гаворыць пра тое, што спадарожнік, магчыма, з'яўляецца астэроідам, захопленым Нептунам, ці аб'ектам пояса Койпера. Доўгі час Нерэіда лічылася самым аддаленым спадарожнікам Нептуна.
У 1989 годзе міма Нептуна на адлегласці 4,7 млн км пралятаў зонд Вояджэр-2. На такой вялікай адлегласці атрымаць падрабязныя здымкі Нерэіды не атрымалася. Нерэіда застаецца адным з самых малавывучаных спадарожнікаў Нептуна.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Планета Нептун | |
|---|---|
| Спадарожнікі | Галатэя · Галімеда · Дэспіна · Лаамедэя · Ларыса · Наяда · Нерэіда · Неса · Пратэй · Псамафа · Сао · Таласа · Трытон |
| Характарыстыкі | Вялікая цёмная пляма · Кольцы Нептуна |
| Адкрыццё | Джон Кух Адамс · Іаган Готфрыд Гале · Уільям Ласел · Урбэн Левер'е |
| Траянскія астэроіды | 2001 QR322 · 2004 UP10 · 2005 TN53 · 2005 TO74 · 2006 RJ103 · 2007 RW10 |
| Даследванне | Касмічная праграма «Вояджэр» · Вояджэр-2 |
| Іншае | Калянептуніянскія астэроіды |
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|
