Рака Нёман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нёман
літ.: Nemunas
Нёман каля Бярозаўкі
Нёман каля Бярозаўкі
Выток Мінскае ўзвышша
Вусце Куршскі заліў
Даўжыня 937 км
Краіна Беларусь, Літва, Расія
Ад вусця да вытока
Ад вусця да вытока
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Нёман

Нёман (літ.: Nemunas, руск.: Неман) — рака ў Беларусі, Літве і Расіі. Даўжыня 937 км, у межах Беларусі 459 км. Вадазбор 98,2 тыс. км², у межах Беларусі 35 тыс. км² (без вадазбору р. Вілія). Сярэднегадавы расход вады пры выхадзе за мяжу Беларусі 214 м³/с, у вусці 685 м³/с. Агульнае падзенне ракі на Беларусі 96,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,21 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Уса, Сула, Заходняя Бярэзіна, Альшанка, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра, Мяркіс, Вілія (Нярыс), Нявежыс, Дубіса, Юра, Мінія.

Злева: Уша, Ізва, Моўчадзь, Шчара, Зэльвянка, Рось, Свіслач, Шашупэ.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Стоўбцы, Масты, Гродна (порт), Друскінінкай, Алітус, Прэнай, Бірштанас, Каўнас, Юрбаркас, Смалінінкай, Неман, Савецк, Русне. Зоны адпачынку: Стоўбцы, Морына, Дзітва (у міжрэччы Нёмана і Дзітвы), Масты (у міжрэччы Нёмана і Шчары), Скідаль, Сонічы. Іншае: Коласаўскі мемарыяльны заказнік (в. Мікалаеўшчына), гара Рамбінас.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца пад назвай Нёманец на Стаўбцоўскай раўніне каля вёскі Верх-Нёман Уздзенскага раёна, упадае ў Куршскі заліў Балтыйскага мора ўтвараючы дэльту. Праз Агінскі канал Нёман злучаны з басейнам Дняпра, праз Аўгустоўскі канал — з басейнам Віслы. 3 пабудовай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы частка сцёку з басейна Нёмана перакідваецца ў басейн Дняпра. З старажытнасці Нёман быў часткай гандлёвых шляхоў (гл. падр. Бурштынны шлях), якія злучалі Міжземнае мора з Балтыйскім.

У сувязі з тым, што ў выніку Другой сусветнай вайны ў склад СССР канчаткова увайшлі не толькі Заходняя Беларусь і Літва, але і частка Усходняй Прусіі (Калінінградская вобласць) на 1960-я прыпадае перыяд інтэнсіўнага выкарыстання водных рэсурсаў Нёмана. У сяр. 1970-х курсіравалі цеплаходы паміж Гродна (БССР) і Друскінікаем (ЛітССР), але з развіццём аўтамабільнага транспарту суднаходства на Нёмане спынілася. Цяпер рэгулярнае суднаходства і лесасплаў не ажыццяўляюцца.

Веснавое разводдзе звычайна праходзіць некалькімі хвалямі, доўжыцца 30—50 дзён. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5—4 м. Найбольшае разводдзе за апошнія 150 гадоў назіралася ў 1958, калі ўзровень вады падняўся да 3,1 м каля Стоўбцаў і да 8,1 м каля Гродна. Замярзае ў 2-й палове снежня, найбольшая таўшчыня лёду 54—63 см, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 7—16 сутак. Характэрны працяглыя, амаль штогадовыя зажоры. Вада ў рацэ па гідрабіялагічных паказчыках умерана забруджаная, выкарыстоўваецца для бытавога і прамысловага забеспячэння.

Рэчышча ад вытоку на працягу 26,4 км каналізаванае, далей — звілістае, шмат меляў, перакатаў, кос, пясчаных астравоў. Дно пясчанае, на перакатах пясчана-камяністае і галечнае. Цячэнне спакойнае з сярэдняй хуткасцю 0,6— 0,8 м/с і ваганнямі ад 0,2 м/с да 2 м/с (у разводдзе). Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 35—40 м, ніжэй па цячэнні да 90 м, паміж вусцямі Шчары і Чорнай Ганчы 120—150 м.

Зліццё рэк Сулы і Нёмана

Даліна амаль да вусця Сулы невыразная, ніжэй да мяжы з Літвой пераважна скрынкападобная; паміж вусцямі Шчары і Чорнай Ганчы, дзе Нёман цячэ па ўсходняй ускраіне Гродзенскага ўзвышша, — глыбокая і вузкая (пераважная шырыня 1—4 км). Схілы да ўпадзення Бярэзіны спадзістыя (вышыня 8—15 м, месцамі 30—50 м), на астатнім працягу стромкія, парэзаныя ярамі, вышынёй да 25 м. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная, парэзаная старыцамі; яе шырыня 1—2 км, месцамі да 4 км, ніжэй г. Масты, дзе даліна глыбокая, часта адсутнічае. Вышэй вусця Шчары складаецца з 2 узроўняў: высокага (2—3 м) і нізкага (0,5—1,5 м). На астатнім працягу даліны вылучаюцца высокі, сярэдні і нізкі ўзроўні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.