Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вацлаў Ластоўскі
Vaclaw Lastowski.jpg
2-і Старшыня Рады міністраў БНР
снежань 1919 — красавік 1922
Папярэднік: Антон Луцкевіч
Пераемнік: Аляксандр Цвікевіч
Неадменны сакратар БАН
1928 — 1930
 
Партыя: БСГ (19061908), БПСР (19191923)
Веравызнанне: рыма-каталік
Нараджэнне: 8 лістапада 1883({{padleft:1883|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})
з. Калеснікі, Дзісенскі павет, Віленская губерня
Смерць: 23 студзеня 1938({{padleft:1938|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:23|2|0}}) (54 гады)
Саратаў
Род: Ластоўскія
Бацька: Юстын Ластоўскі
Маці: Ганна
Жонка: Марыя з Іваноўскіх

Вацлаў Юстынавіч ЛАСТОЎСКІ (27 кастрычніка (8 лістапада) 1883, засценак Калеснікаў Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў, НКУС. Псеўданімы і крыптанімы: Власт; Wlast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus; В.В…; В-…; В. Л.; В.Л-скі; В-т; Л.; Ю. В.) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф.

Біяграфічны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904—1905 слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 у Рызе, дзе займаўся самаадукацыяй, далучыўся да мясцовага беларускага руху. У 1906—1908 член БСГ.

З сакавіка 1909 у Вільні. У 1909—1914 рэдакцыйны сакратар газеты «Наша ніва». Рэдагаваў часопісы «Саха» (1912), «Беларускі сцяг» (1922), газету «Гоман» (1916—1917). Выступіў ініцыятарам шырокай дыскусіі пра шляхі развіцця, творчы метад, кірунак і стыль беларускай літаратуры, у якой прынялі ўдзел Я. Купала, М. Гарэцкі, Л. Гмырак.

У час Першай сусветнай вайны заставаўся ў Вільні. У студзені 1915 разам з В. Святаполк-Мірскім, І. Луцкевічам і А. Луцкевічам падпісаў зварот да нямецкіх акупацыйных улад аб выданні беларускіх газет. Кіраваў віленскай «Беларускай кнігарняй» і Беларускім выдавецкім таварыствам, курыраваў выданне школьных падручнікаў, сам удзельнічаў у іх напісанні. Уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Хрысціянская злучнасць» (1915). Адзін з аўтараў «Мемарандума прадстаўнікоў Беларусі», у якім адстойваў права беларускага народа на нацыянальна-дзяржаўнае развіццё і які быў прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі ў Лазане (Швейцарыя, 1916). У 1918-19 член Віленскай беларускай рады, у сакавіку 1918 кааптаваны ад яе ў склад Рады БНР. Удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці БНР. У лістападзе 1918 увайшоў у склад Літоўскай Тарыбы. У канцы 1918 узначаліў Беларускае прадстаўніцтва пры Літоўскай Тарыбе, потым беларускі аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне.

3 1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). У снежні 1919 узначаліў Кабінет міністраў Народнай рады БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Разам з Т. Грыбам, К. Дуж-Душэўскім, А. Цвікевічам і інш. ўвайшоў у Камітэт загранічных груп Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. Пасля падпісання папярэдніх умоў міру паміж Савецкай Расіяй і Польшчай (кастрычнік 1920) у афіцыйным пасланні мірнай канферэнцыі ў Парыжы прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР. 20 кастрычніка 1920 на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўнінтвам В. Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. У сувязі з разыходжаннямі па пытаннях тактыкі Камітэта замежных груп і ЦК БПС-Р (П. Бадунова, Я. Мамонька) на з'ездзе БПС-Р у Мінску ў снежні 1920 выключаны з партыі беларускіх эсэраў, якія на савецкай тэрыторыі ў гэты час падтрымлівалі савецкую ўладу. Удзельнік Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе (верасень 1921), якая прызнала ўрад Луцкевіча адзіным законным беларускім урадам. У 1920-23 з дыпламатычнымі місіямі наведаў Бельгію, Германію, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію, Францыю, Швейцарыю і інш., выступаў за правы беларускага народа, асабліва ў Заходняй Беларусі. 20 красавіка 1923 падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР. Працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў у Літве.

У 1923—1927 выдаваў часопіс «Крывіч», надрукаваў некалькі падручнікаў. Узначальваў «Камітэт 400-летняга юбілею беларускага друку: 1525—1925» (разам з К. Дуж-Душэўскім, А. Ружанцовым). Быў старшынёй Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызвалення Беларусі, ад імя якой выступаў за выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях. Запрошаны Інбелкультам на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926), на якой абраны старшынёй Графічнай камісіі І выступіў прыхільнікам кірылічнага шрыфту. Пад націскам неспрыяльных абставін (літоўскі ўрад адмовіўся фінансаваць выданне «Крывіча» і Беларускі цэнтр у Коўне, палітычны пераварот 17 снежня 1926 у Літве у красавіку 1927 пераехаў у БССР.

Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце, не маючы нават сярэдняй адукацыі. З 1928 акадэмік БелАН. Быў неадменным сакратаром Інбелкульта. Рэдагаваў «Працы кафедры этнаграфіі», працаваў у «Камісіі жывой беларускай мовы», уваходзіў у «Камісію па ахове помнікаў старасвтечыны ў БССР». Арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, у час адной з іх знойдзены Крыж Ефрасінні Полацкай.

Пастановамі СНК БССР 20 лістапада 1929 вызвалены з пасады сакратара Беларускай АН. 21 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Утрымліваўся ў турмах Масквы і Мінска. Пастановай Калегіі ДЦПУ СССР 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў. 6 снежня 1930 пазбаўлены звання акадэміка. Фармальнай прычынай стала публікацыя артыкула Я. Станкевіча «Дыспалаталізацыя і ў беларускай мове» (1928) у «Запісках аддзела гуманітарных навук», выдадзеных Інбелкультам. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў. Працаваў загадчыкам аддзела рэдкіх рукапісаў біблітятэкі Саратаўскага універсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988; па другім — 16 верасня 1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.

У палітыцы[правіць | правіць зыходнік]

У публіцыстыцы, асабліва ў нашаніўскіх артыкулах «Сплачвайце доўг» (1913), «Па свайму шляху!» (1914), выступаў супраць рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў літаратуры. Ставіў нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя, лічыў нацыянальную праблему найважнейшай у гісторыі. Адмаўляў канцэпцыю адзінства гістарычных лёсаў Расіі і Беларусі, непрыхільна ставіўся да марксізму.

«Для нас вельмі важна вырваць наш народ з-пад рускага гіпнозу, паказаць яму іншыя каштоўнасці і шляхі нацыянальнага жыцця, звярнуць увагу на неабходнасць больш цеснага збліжэння з нашымі прыбалтыйскімі суседзямі»[1], — пісаў ён у 1924 годзе.

У навуцы[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Вокладка.

У 1910 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага княства Літоўскага. Канцэптуальна абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі (падзеі даведзены да 1905). У «Нашай ніве» ў рубрыцы «3 нашай мінуўшчыны» і ў газеце «Гоман» змясціў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі. Некаторыя з іх склалі асобнае выданне «Калісь і цяпер: Гістарычна-грамадзянскія нарысы» (Вільня, 1918). У пач. 1920-х г. працаваў над «Нарысамі беларускай гісторыі», якія па сутнасці ўяўляюць сабой першую беларускую энцыклапедыю гісторыі Беларусі і складзены з розных тэрмінаў і паняццяў з беларускай мінуўшчыны (машынапісны экзэмпляр захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Літвы). Даследаваў старажытна-беларускую літаратуру, гісторыю і паходжанне назвы Беларусь. У 1924 годзе надрукаваў «Падручны расійска-крыўскі слоўнік», які акрамя асноўнага лексічнага масіву ўключаў: руска-беларускі слоўнік асабовых імён «Крыўскі (беларускі) іменьнік»; слоўнік тэрмінаў арніталагічных «Назовы птахаў» і батанічных — «Іменьнік расьцін». У слоўніку беларускай вайсковай тэрміналогіі «Вайсковая каманда» апроч народнай лексікі прапаноўваў шмат уласных лексічных вынаходак і да добрага, сапраўднага матэрыялу дадаў шмат выдуманага, і, паводле думкі Я. Станкевіча, выдуманага несістэмна. Апрацаваў разам з Т. Іваноўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. У 1925 апублікаваў «Летапісца Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» паводле спісу Рачынскага. У 1926 годзе пабачыла свет галоўная праца Ластоўскага — манументальная «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя», у якой прыводзіліся цытаты на старабеларускай мове са шматлікіх старажытных кніг і рукапісаў. Публікацыя ўяўляе сабой агляд «звыш 1000 важнейшых рукапісных кніг, грамат, старадрукаваных кніг з пачатку зараджэння беларускага пісьма (X ст.) аж да XIX ст.» Пасля пераезду ў БССР В. Ластоўскі апрацаваў разам з М. Шчакаціхіным «Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства» (1929), распачаў вялікую працу «Матэрыяльная культура Беларусі», якая ахоплівала перыяд ад XVI да XX ст.

В. Ластоўскі выставіў тэзіс ад тоеснасці крывіцкай (т.ч., Полацкай) і беларускай дзяржаўнасці, адзін з найбольшых прапагандыстаў назвы «Крывія» для Беларусі і «крывіцкая» для беларускай мовы. Перыядызацыя гісторыі Ластоўскага, нягледзячы на кампіляцыйны характар яго «Кароткай гісторыі», лічыцца ў радзе момантаў больш дасканалай[2] за пазней прапанаваную У. Ігнатоўскім і прынятую за афіцыйную аснову. Прыхільнік канцэпцыі «залатога веку». Шмат увагі ўдзяляў этнаграфіі, м.інш., лічыў племя волатаў старадаўнімі продкамі беларусаў[3].

Выступаў[4] за ўлік і асваенне ў беларускай мове не толькі сучаснага народнага, але і гістарычнага старабеларускага досведу. Таксама меркаваў, што пісанне мяккага знаку ў беларускай арфаграфіі карэніцца ў польскай арфаграфічнай практыцы[4]. Падтрымліваў праект Я. Лёсіка на акадэмічнай канферэнцыі (1926), адзначаючы, што тарашкевічава азбука фактычна русіфікуе вымаўленне беларускіх ётаваных галосных.

Член-карэспандэнт Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе (1926), акадэмік АН Беларусі (1928).

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1909 (псеўд. Власт, Юры Верашчака, Арцём Музыка, Сваяк, Палачанін, Ю. Сулімірскі і інш.). Аўтар фантастычнай аповесці «Лабірынты» (1923), сцэнічнага эпізода з жыцця Ф. Скарыны («Адзінокі», 1923). Складаў чытанкі для дзяцей. Апрацоўваў гістарычныя легенды. Аўтар апавяданняў, артыкулаў пра С. Палуяна, П. Багрыма, Ц. Бычкоўскага, К. Каліноўскага, В. Цяпінскага і інш., успамінаў пра М. Багдановіча, Я. Купалу, «нашаніўскі перыяд». Перакладаў з рускай (А. Талстой), англійскай (Р. Кіплінг, Б. Мэон), польскай (Э. Ажэшка, А. Валодзьскі, К. Тэтмаер), дацкай (Х. К. Андэрсен) і іншых моў.

Дакументы і матэрыялы з архіва В. Ластоўскага захоўваюцца ў Вільнюсе, Маскве, Мінску, Саратаве.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах
  • Кароткая гісторыя Беларусі. З 40 рысункамі. (Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1910; факсімільнае перавыданне — Мінск, 1992 і 1993)
  • Што трэба ведаць кожнаму беларусу? / Выданне «Вольнае Беларусі» (Менск: друк-ня А. Я. Грынблята, 1918; перавыданні - 1943, 1991 (факсімільн.))
  • Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў. Коўна, 1923 (у сааўт. з К. Дуж-Душэўскім).
  • Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (Коўна: друк-ня А. Бака, 1924; факсімільнае перавыданне - Мінск: Навука і тэхніка, 1990.
  • Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: (Спроба паясніцельнай кнігапісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагоддзя) (Коўна, 1926; факсімільнае перавыданне — Мінск, 2012 з прадмовай Алеся Сушы.
  • Творы (Мюнхен, 1956).
  • Выбраныя творы (Мінск, 1997; уклад., прадм. і камент. Я.Янушкевіча).

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Вацлаў Ластоўскі быў аўтарам-складальнікам шэрага «чытанак», прызначаных для дзяцей і моладзі. Праз іх Ластоўскі ўпершыню ўвёў у навуковы ўжытак «гістарычныя песні», якія, на думку беларускага гісторыка Алега Ліцкевіча, былі яго ўласнымі творамі, сюды адносіцца і вядомая песня пра бітву пад Оршай («Слава Воршы ўжо не горша…»)[5].

Гісторык Аляксандр Гронскі мяркуе, што менавіта Вацлаў Ластоўскі сканструяваў «беларускасць» Кастуся Каліноўскага і паспрабаваў скласці яго біяграфію як ідэальнага беларускага героя. Таксама А. Гронскі сцвярджае, што менавіта ў В. Ластоўскага Канстанцін (або Канстанты) стаў Касцюком; пазней «Касцюк» трансфармуецца ў «Кастуся», што і замацавалася да нашых дзён.[6]. Скарэктаваныя ў патрэбны для беларускага нацыяналізма бок былі і арыгінальныя тэксты Каліноўскага. Напрыклад, у арыгінальным тэксце[7]:

«Браты мае, мужыкі родныя!
Марыська, чарнаброва галубка мая»

Тэкст у Ластоўскага[8]:

«Беларусы, браты родныя!
Беларуская зямелька, галубка мая»

Зноскі

  1. Выбр. тв.. Мн., 1997.
  2. Грыцкевіч…
  3. Лыч. Назвы зямлі беларускай, 1994.
  4. 4,0 4,1 БАК-1926…
  5. Ліцкевіч А. «Слава Воршы ўжо не горша…» // Беларуская думка. — 2009. — № 3. — С. 92-99.
  6. Гронский А. Кастусь Калиновский: конструирование героя //Беларуская думка. — № 2. — 2008. — С. 82-87.
  7. «Мужыцкая праўда» і лісты «з-пад шыбеніцы»: Тексты і каментарьй. — Нью-Йорк, 1980
  8. Гронский…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барысенка В. У. Праблемы светаўладкавання ў апавяданнях В. Ластоўскага: Прэпрынты МДЛУ, № 90. Мн.: МДЛУ, 2000. — 25 с.
  • Беларускі гістарычны часопіс. 2003. № 3. С. 62-71.
  • БП, т. 4;
  • Васючэнка П. Захоплены Лабірынтам / П. Васючэнка // Роднае слова. — 2008. — № 11. — С. 3-6.
  • Васючэнка П. Мастацкія адкрыцці Вацлава Ластоўскага на фоне сусветнай літаратуры / П. В. Васючэнка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. — 2008. — № 7. — С. 145—148.
  • Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920; Тое ж. М., 1992.
  • Дварчанін І. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.). Вільня, 1927.
  • Драздовіч Я. Дзённіх // Маладосць. 1992. № 2.
  • З лістоў беларускіх вучоных і грамадскіх дзеячаў — да М. Грушэўскага / Уступны артыкул Ю. А. Мыцыка; Публікацыя і пераклад з украінскай Я. Лецкі // Полымя. 2003. № 3. С. 174—177.
  • Зубко В. «Curriculum vitae» Вацлава Ластоўскага і Тамаша Грыба / Пасляслоўе У. Ляхоўскага
  • Ількевіч М. За чатыры месяцы да расстрэлу: Аб адной архіўнай знаходцы // Пагоня. 1994. 27 жн. — 2 вер.
  • Кісялёў Г. Власт: Першае набліжэнне // Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн., 1994.
  • Конан У. Парадоксы эстэтыкі Вацлава Ластоўскага: традыцыі і мадэрнізм / У. М. Конан // Весці БДПУ. Серыя 2. — 2008. — № 4. — С. 86-89.
  • Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928). Вільня, 1928; Тое ж. Мн., 1991.
  • Луцкевіч А. . Дзённік // Полымя. 1991. № 5.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Міхнюк У. Справа Вацлава Ластоўскага // Маладосць. 1993. № 8-9.
  • Снапкоўская С. «Сыном маладой Беларусі…»: Педагагічная спадчына Вацлава Ластоўскага // Роднае слова. 1993. № 10. С. 38-41.
  • Суша А. Першая гісторыя беларускай кнігі і яе стварэнне // Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Факсімільнае выд. Мн., 2012. С. 3–30.
  • Хмяльніцкая Л. Новыя звесткі да біяграфіі Вацлава Ластоўскага // Голас Радзімы. 1994. 6 студз.
  • ЭГБ, т. 4.
  • Янушкевіч Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мн., 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons