Рэнэ Дэкарт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэнэ Дэкарт
René Descartes
Frans Hals - Portret van René Descartes.jpg
Дата нараджэння:

31 сакавіка 1596({{padleft:1596|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:31|2|0}})

Месца нараджэння:

Лаэ, Турэнь, Каралеўства Францыя

Дата смерці:

11 лютага 1650({{padleft:1650|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:11|2|0}}) (53 гады)

Месца смерці:

Стакгольм, Каралеўства Швецыя

Грамадзянства:

Францыя

Школа/традыцыя:

Картэзіянства, Кантынентальны рацыяналізм

Кірунак:

Еўрапейская філасофія

Перыяд:

Філасофія XVII стагоддзя
(Філасофія Новага часу)

Асноўныя інтарэсы:

метафізіка, эпістэмалогія, матэматыка, механіка, фізіка

Значныя ідэі:

Cogito ergo sum, метад радыкальнага сумневы, Дэкартава сістэма каардынат, Картэзіянскі дуалізм, Анталагічны доказ быцця Божага; прызнаны заснавальнікам Новаеўрапейскай філасофіі

Аказалі ўплыў:

Платон, Арыстоцель, Ансельм, Тамаш Аквінскі, Окам, Суарэз, Мерсен

Паслядоўнікі:

Спіноза, Арно, Мальбранш, Лок, Лейбніц, Кант, Гусерль

Рэнэ́ Дэкарт (фр.: René Descartes, Картэзій; 31.3.1596, Ла-Э, цяпер г. Ла-Э-Дэкарт, Францыя11.2.1650) — французскі філосаф, фізік, фізіёлаг, матэматык, заснавальнік аналітычнай геаметрыі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у езуіцкім калегіуме. 3 1629 жыў у Нідэрландах, дзе выйшлі яго галоўныя творы — «Геаметрыя» і «Роздум аб метадзе» (абедзве 1637), «Разважанні аб першай філасофіі» (1641), «Пачаткі філасофіі» (1644), з 1649 у Стакгольме.

Філасофская сістэма[правіць | правіць зыходнік]

У аснове філасофскай сістэмы Рэнэ Дэкарта — дуалізм душы і цела, духоўнай і матэрыяльнай субстанцый, якія сталі асновай для разумення феномена т.зв. «гнасеалагічнага цвішэнізму» — стану паміж жыццём і смерцю, розумам і целам, логікай і страсцю, дабром і злом, бездухоўнасцю і маральнасцю, дэмакратыяй і дэспатызмам, свабодай і дэтэрмінацыяй і інш. Галоўнай і неад'емнай уласцівасцю матэрыі лічыў працягласць, або прастору, а галоўным атрыбутам духоўнай субстанцыі — мысленне. 3 факта відавочнасці мыслення, або свядомасці чалавека, на думку Дэкарта, можна непасрэдна вывесці заключэнне пра сваё існаванне: «Я мыслю, значыць я існую».

У гнасеалогіі Р. Дэкарт — пачынальнік рацыяналізму. Галоўную ролю ў працэсе пазнання ён надаваў дэдукцыі, якая абапіраецца на цалкам відавочныя, інтуітыўна спасціжымыя аксіёмы.

Ідэі Рэнэ Дэкарта сталі тэарэтычнай крыніцай картэзіянства, былі прадметам усебаковага даследавання і крытычнага аналізу Дж. Лока, Ж. Ламетры, І. Канта, Б. Спінозы і інш.

У навуцы[правіць | правіць зыходнік]

У матэматыцы Рэнэ Дэкарт — адзін са стваральнікаў аналітычнай геаметрыі, увёў літарныя абазначэнні, паняцці пераменнай велічыні і функцыі, сістэму каардынат. Даследаванні Дэкарта ў галіне матэматыкі фармалізацыі працэсу пазнання разам з вынайдзенай Г. Лейбніцам дваічнай сістэмай злічэння пакладзены ў аснову тэорыі сучаснай вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі.

У механіцы ён сцвярджаў адноснасць руху і спакою, сфармуляваў агульныя законы дзеяння і процідзеяння, захавання пэўнай колькасці энергіі, даў паняцце імпульсу сілы.

У касмалогіі выказаў ідэю натуральнага развіцця Сонечнай сістэмы і ўтварэння нябесных цел у выніку віхрападобнага руху часціц матэрыі вакол цэнтра — Сонца (віхры Дэкарта).

У фізіялогіі раскрыў сутнасць адвольных і міжвольных рухаў і даў навуковае апісанне рэфлектарнага акта (дуга Дэкарта).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Musicae Compendium (1618; публ. 1650)
  • Regulae ad Directionem Ingenii (1628; публ. 1701)
  • Le Monde de Mr Descartes; ou, le traité de la lumière (1633; публ. 1664)
  • Discours de la méthode pour bien conduire sa raison et chercher la verité dans les sciences. Plus la dioptrique; les meteores; et la geometrie (1637)
  • Meditationes de Prima Philosophia (1641)
  • Principia Philosophiae (1644)
  • Les Passions de l'âme (1649)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Развагі аб метадзе як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках / Рэнэ Дэкарт; пер. з фр. Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2007. — 91 с. — (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-32-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі