Джон Хёрт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Хёрт
англ.: John Hurt
Партрэт Вальтэрлана Папэці.
Партрэт Вальтэрлана Папэці.
Імя пры нараджэнні Джон Вінсент Хёрт
Дата нараджэння 22 студзеня 1940(1940-01-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 2017(2017-01-25)[3][4] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Annette Robertson[d][7][8]
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, падарожнік-даследчык, акцёр агучвання, характарны акцёр, тэатральны акцёр, акцёр
Кар’ера 1961 — цяперашні час
Кірунак камедыі Шэкспіра[d]
Узнагароды
IMDb ID 0000457
johnhurt.co.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Вінсент Хёрт CBE (англ.: John Vincent Hurt; 22 студзеня 1940, Чэстэрфілд — 25 студзеня 2017, графства Норфалк) — брытанскі акцёр кіно, трохкратны лаўрэат прэміі BAFTA і лаўрэат прэміі «Залаты глобус». Часта іграе другарадныя ролі эксцэнтрычных персанажаў, якія выпрабоўваюць фізічныя або душэўныя пакуты. Камандор Ордэны Брытанскай імперыі.

Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Паўночны экспрэс», «Чалавек-слон», «Чужы», «Кантакт», «Хелбой: Герой з пекла», «Хелбой 2: Залатая армія», «Ключ ад усіх дзвярэй», «V — значыць вендэта», «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» і серыі фільмаў пра Гары Потэра.

Кейн, персанаж Хёрта ў фільме «Чужы», быў прызнаны адным з самых запамінальных персанажаў у гісторыі кінематографа.[10]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джон Хёрт нарадзіўся 22 студзеня 1940 года ў горадзе Чэстэрфілд, Англія. Бацька Хёрта быў вікарыем невялікага гарадка Шайрбрук[11] на паўночным усходзе Дэрбішыра, а калі Джону было пяць гадоў — бацька стаў вікарыем царквы Святога Стэфана ў Вудвіле. Маці Хёрта працавала актрысай.[12]

Пачынаў кар’еру ў тэатры. Увага Галівуда прыцягнуў у 1966 годзе, сыграўшы ў аскараноснай драме «Чалавек на ўсе часы». Потым доўгі час, і з поспехам, працаваў на тэлебачанні.

Двойчы намінаваўся на прэмію «Оскар», за «Паўночны экспрэс» (1978, прэміі «Залаты глобус» і BAFTA) і за ролю Джона Мерыка ў лінчаўскім «Чалавеку-слане» (1980, прэмія BAFTA).

Шырокай публіцы таксама вядомы па ролях другога плану ў фільмах «Чужы» (1979), «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001), «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008). У высокабюджэтнай[13] экранізацыі антыўтопіі «1984» выканаў галоўную ролю Уінстана Сміта.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1979
ф Чужы Alien Кейн
2008
ф Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа Indiana Jones and the Kingdom of the Crystal Skull прафесар Гаральд Окслі
2010
ф Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1 Harry Potter and the Deathly Hallows — Part 1 містэр Алівандер
2011
ф Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2 Harry Potter and the Deathly Hallows — Part 2 містэр Алівандер

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б John Hurt, British Actor Hailed for His Shape-Shifting Roles, Dies at 77The New York Times, 2017. Праверана 30 студзеня 2017.
  2. а б (not translated to en-gb) Sir John Hurt obituaryThe Guardian, 2017. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 30 студзеня 2017.
  3. а б в Sir John Hurt: Bafta-winning actor dies aged 77(untranslated), 2017. Праверана 30 студзеня 2017.
  4. L’acteur John Hurt est mortLe Monde, 2017. Праверана 28 студзеня 2017.
  5. http://www.imdb.com/title/tt0073438/reviews
  6. http://www.imdb.com/reviews/24/2493.html
  7. а б Dureau C. Dictionnaire mondial des comédiens
  8. https://people.com/archive/his-roles-may-veer-far-from-the-straight-and-narrow-but-john-hurt-acts-on-a-fast-track-vol-14-no-20/
  9. Student & Graduate Profiles: John HurtКаралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва.
  10. Alien named as top 18-rated scene
  11. Інтэрв’ю Джона Хёрта на радыё BBC, студзень 2002
  12. John Hurt
  13. Nineteen Eighty-Four