Марцыян Трызна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцыян Трызна
польск.: Marcjan Tryzna
Марцыян Трызна. Невядомы мастак, 1643
Марцыян Трызна. Невядомы мастак, 1643
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
Падканцлер літоўскі
1641 — 1643
Папярэднік Стэфан Пац
Пераемнік Казімір Леў Сапега

Нараджэнне каля 1598[1]
Смерць 1643(1643)
Месца пахавання
Род Трызны
Бацька Рыгор Рыгоравіч Трызна
Маці Раіна Сапега
Веравызнанне Каталіцкая Царква[2]
Дзейнасць каталіцкі святар, дзяржаўны дзеяч

Марцыян Трызна (? — 17 мая або 2 жніўня 1643) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Трызнаў герба «Газдава», сын Рыгора Трызны, маршалка ваўкавыскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі. Меў братоў Гедэона Міхала, Мікалая і Паўла Пятра.

Канонік віленскі ад 1620, адначасова пісар духоўны літоўскі у 16281641, пробашч троцкі, геранёнскі, рэферэндар духоўны літоўскі у 16311641, біскуп-каад'ютар віленскі ад 1638, біскуп-суфраган беларускі ад 1639. Падканцлер літоўскі з 1641.

Паводле Нясецкага добра валодаў грэчаскай мовай[3]. У 1633 быў дэлегатам на сойм для карэктавання Статута Вялікага Княства Літоўскага, браў удзел у складанні Палянаўскага міру з Маскоўскай дзяржавай (1634).

Памёр 17 мая або 2 жніўня 1643. Пахавалі Марцыяна Трызну, згодна з яго апошняй воляй, у касцёле бернардзінцаў у Берасці.

Крыніцы

Зноскі

  1. https://www.catholic-hierarchy.org/bishop/btryzna.html
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
  3. Kasper Niesiecki. Tryzna herbu Gozdawa // Herbarz Polski. T. 9. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1842. S. 123—125.