Суцінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:30, 1 снежня 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Суцінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Суцін
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва
  • 751 чал. (2009)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Суцінскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Суцін.

Гісторыя

17 ліпеня 1924г быў створаны Пухавіцкі раён з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 г. раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Балачанскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, ПудзіцкаСлабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Суцінскі, Талькаўскі. 18 снежня 1925 г. утвораны Пухавіцкі сельсавет, а Слабодскі ліквідаваны.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Сельсавет быў скасаваны рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці»[1], тэрыторыя далучана да Блужскага сельсавета.

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 года — 6

Літаратура

Зноскі