Вецярэвіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вецярэвіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вёска Вецярэвічы 2
Насельніцтва (2010) 954
Код аўтам. нумароў 5

Вецярэвіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Вецярэвічы 2.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта ваколіц Шацка 1927 года.

Сельскі савет арганізаваны ў Пухавіцкім раёне Мінскай акругі ў ліпені 1924 г. як Слабадская сельская Рада працоўных, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Цэнтрам сельскай рады стала вёска Слабада.

З 28 жніўня 1924 г. да 4 жніўня 1927 г. сельсавет у складзе Шацкага раёна Мінскай акругі.

У ліпені 1930 года Мінская акруга была скасаваная і Пухавіцкі раён перайшла ў прамое падначаленне Беларускай ССР.

З 5 снежня 1936 гады рэарганізаваны ў Слабадскі сельскі Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт. 15 студзеня 1938 года Слабадскі сельсавет увайшоў у склад новаўтворанай Мінскай вобласці.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Па дадзеных на 1947 год, у склад Слабадскога сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў. У студзені 1964 года Слабадскі сельсавет быў рэарганізаваны ў Вецярэвічскі сельскі Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт.

З 4.01.1964 г. вёска Вецярэвічы 2 — цэнтр сельсавета.

29 чэрвеня 2006 года ў склад сельсавета перададзеныя ўсе населеныя пункты — Борцы, Бярэзнікі, Выемка, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Міжылішча, Мірная, Медзенае, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Рудзіца, Селецк, Селішча, Ямнае — ліквідаванага Селецкага сельсавету[1].

Сельсавет быў скасаваны рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці»[2].

Населеныя пункты Вецярэвіцкага сельсавета адышлі ў склад Шацкага сельсавета Пухавіцкага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — 846 жыхароў.
  • 2010 — 954 жыхароў.[3]

Зноскі