Быценскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Быценскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Быцень
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня Грынчык Алена Нікалаеўна[1]
Кіраўнік спраў Разумейчык Вольга Міхайлаўна[1]
Насельніцтва (2014) 2 640
Быценскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1645
Код аўтам. нумароў 1
Тэлефоны сельсавета 33-2-35, 33-2-36

Бы́ценскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Быцень. Колькасць двароў — 1261 (2014 г.).

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэцкага сельсавета[2]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2677 чалавек[3], з іх 93,5 % — беларусы, 4,7 % — рускія[4].

Інфраструктура

Адукацыя

  • Быценская сярэдняя школа
  • Быценскі дзіцячы дом
  • Быценская дзіцячая музычная школа
  • Быценскі дзіцячы садок

Ахова здароўя

  • Быценская ўрачэбная амбулаторыя
  • Бальніца, амбулаторыя (Бцыень)
  • Фельдшарска-акушэрскія пункты (Доўгае, Міронім)

Культура

Зноскі

  1. а б Сайт адміністрацыі Івацэвіцкага раёну
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.