Перайсці да зместу

Паланечкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:28, 28 снежня 2018, аўтар Igro by (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Паланечкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Паланечка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
21 ліпеня 1986
Дата скасавання 14 красавіка 1960
26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 668
Часавы пояс UTC+03:00

Палане́чкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Паланечка.

Гісторыя

Упершыню быў утворан 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Сельсавет быў скасаваны 14 красавіка 1960 года.

Быў паўторна створаны ў 1986 годзе ў складзе Баранавіцкага раёна[1].

26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы і Шчарбовічы былі далучаны да Вольнаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 668 чалавек[3], з іх 78,1 % — беларусы, 18,9 % — палякі[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі