Асвейскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:42, 27 лютага 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Асвейскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 49 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Асвея
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
31 сакавіка 1977
Дата скасавання 10 мая 1958
Насельніцтва (2009) 673
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Асве́йскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Асвея.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак) Асвея. 24 верасня 1926 года з сельсавета вылучаны Асвейскі нацыянальны яўрэйскі местачковы Савет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Сенькаўскага і Сухарукаўскага сельсаветаў. 31 сакавіка 1977 года ўтвораны зноў у складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з вёсак, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Асвейскага пассавета і якія ўваходзілі ў склад Чапаеўскага сельсавета. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сенькаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Давыдава, Дубрава, Зашчырына, Канчаны, Каралёва, Мотужы, Муквяціца, Нарушова, Савейкі, Сенькава, Урагава, Цеплюкі), у склад Каханавіцкага сельсавета перададзены 7 вёсак: Абрамова, Асёткі, Вышнарава, Каменка, Кісялі, Селішча і Стралкі[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чапаеўскага сельсавета (27 населеных пунктаў: пасёлак Чапаеўскі, вёскі Асвеіца, Буды, Валясы, Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Гаўрыліна, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Дубровы, Залучча, Ігналіна, Ізубрыца, Кабылінцы, Кастрова, Красова, Лісна, Любасна, Малашкава, Мыленкі, Поціна, Прошкі, Рагелева, Страдна, Сукалі, Царкоўна, Чарнавокі)[2].

27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Баркова[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў без Асвеі) — 673 чалавекі[4], з іх 89,3 % — беларусы, 7,3 % — рускія[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.