Чарнобыльская малітва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнобыльская малітва. Хроніка прышласці
Чернобыльская молитва. Хроника будущего
Жанр дакументальная проза
Аўтар Святлана Аляксіевіч
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1997
Асобнае выданне 1997
Выдавецтва Ostozhye[d]
Месца публікацыі Масква
Пераклад на беларускую 1999
Перакладчык Мікола Гіль
Папярэдні «Зачараваныя смерцю» (1993)
Наступны «Час second-hand» (2013)[1]
Электронная версія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Чарно́быльская малі́тва. Хро́ніка пры́шласці» (руск.: Чернобыльская молитва. Хроника будущего) — кніга нобелеўскай лаўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменніцы Святланы Аляксіевіч, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Аляксіевіч у наступныя пяць гадоў пасля аварыі гутарыла з пяццюстамі сведкамі аварыі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псіхалагічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская аварыя, і даследуе ўражанні людзей, і тое, як аварыя паўплывала на інхыя жыцці[2].

Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов»[3], публікацыя атрымала прэмію часопіса[4]; у тым жа годзе была выдадзена кніга[5]. Англійскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗША[6][7].

Швейцарскі сацыёлаг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзей і не высоўвае абвінавачання, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяццю пра чалавечыя і сацыяльныя падзеі Чарнобыльскае катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджванню кніг Аляксіевіч «этычна неабходна»[8].

Экранізацыі і тэатральныя пастаноўкі

Спектакль подле кнігі, Жэнева, 2009

Подле матываў кнігі рэжысёрам Хуанітай Уілсан зняты кароткаметражны фільм «Дзверы  (ням.)» (Ірландыя, 2008)[9].

Подле кнігі пастаўленыя спектаклі:

Створаная тэлевізійная версія спектаклю (рэжысёр М. Мілашэўскі)

Зноскі

  1. "Выданні". Святлана Аляксіевіч. 2015. Праверана 24 снежня 2015.
  2. Journal of Nuclear Medicine Vol. 47 No. 8 1389—1390
  3. Светлана Алексиевич Чернобыльская молитва. Хроника будущего // Дружба народов. — 1997. — № 1. — ISSN 0012-6756.
  4. Лауреаты премии журнала «Дружба народов» за 1997 год // Дружба народов. — 1998. — № 1. — ISSN 0012-6756.
  5. Светлана Алексиевич. Чернобыльская молитва. — М.: Остожье, 1997. — 224 с. — ISBN 5-86095-088-8.
  6. Voices from Chernobyl: The Oral History of the Nuclear Disaster (Dalkey Archive Press 2005; ISBN 1-56478-401-0)
  7. Voices from Chernobyl
  8. Apprendre à entendre l’horreur de Tchernobyl: «La supplication» de Svetlana Alexievitch
  9. Фильм по книге Светланы Алексиевич номинирован на «Оскар» / Издательство «Время»
  10. Drama — Svenska kyrkan — Göteborgs stift kultursamverkan
  11. http://www.brut-de-beton.net/telechargement/DOSSIERpresseELENA.pdf
  12. Svetlana Alexievich — Светлана Алексиевич. Персональная страница. Театрю
  13. Théâtre en FlammesLa supplication Archives " Théâtre en Flammes
  14. Чарнобыльская малітва | rtbd.by
  15. Ъ-Газета — Радиационная постановка
  16. LTT — Landestheater Tübingen
  17. Chernobyl Prayer [Czarnobylska modlitwa] — Productions | Teatr Studio

Спасылкі