Вязынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вязынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Вязынь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 884
Плошча 214,4 км²
Вязынскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375-17-71
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Вя́зынскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Плошча сельсавета складае 214,4 км². Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2019 г. вёска) Вязынь.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Латыгальскага і Рэдзькавіцкага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці.

Населеныя пункты

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1884 чалавекі[2], з іх 97,7 % — беларусы, 1,5 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.