Васіль Іванавіч Казлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Іванавіч Казлоў
Сцяг2-і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
17 сакавіка 1948 — 2 снежня 1967
Папярэднік Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч
Пераемнік Сяргей Восіпавіч Прытыцкі

Нараджэнне 18 лютага 1903(1903-02-18)
вёска Заграддзе,
цяпер Жлобінскі раён Гомельскай вобласці
Смерць 2 снежня 1967(1967-12-02) (64 гады)
Мінск,
Беларуская ССР, СССР
Месца пахавання Усходнія могілкі
Партыя ВКП(б)-КПСС з 1927 года
Член у
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 19251927
19411944
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў камандзір Мінскага партызанскага злучэння
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1942 Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1953 Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медалі

Васі́ль Іва́навіч Казло́ў (18 лютага 1903, вёска Заграддзе, цяпер Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 2 снежня 1967, Мінск), савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1.9.1942)[1], генерал-маёр (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Член КПСС з 1927. У 19291933 вучыўся ў Камуністычным універсітэце імя Леніна ў Мінску.

З 1940 намеснік старшыні СНК БССР.

Напачатку Вялікай Айчыннай вайны 19411945 быў пакінуты ў тыле ворага ўпаўнаважаным ЦК КПБ па арганізацыі партызанскага руху. З красавіка 1941 2-гі, з ліпеня 1941 1-ы сакратар Мінскага падпольнага абкама КПБ і камандзір Мінскага партызанскага злучэння, адначасова з ліпеня 1944 1-й сакратар Мінскага гаркама КПБ.

З 1947 старшыня Вярхоўнага Савета БССР. З студзеня 1948 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦК КПСС з 1966, кандыдат з 1956. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—7-га скліканняў. З 1949 член Бюро ЦК КП Беларусі.

Узнагароды

  • Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені і медалямі.

Памяць

  • У гонар Васіля Казлова названа вуліца ў Мінску.

Творы

  • Козлов В. И. Верен до конца [Текст] / В. И. Козлов. — 2-е изд. — М.: Политиздат, 1973. — 416 с. — (О жизни и о себе).

Зноскі

Літаратура

  • БСЭ, третье издание 1969—1978, в 30 томах, т.12

Спасылкі

Васіль Іванавіч Казлоў на сайце «Героі краіны»