Перайсці да зместу

Т (кірыліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т)

Літара Т

Кірыліца

А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ
Ђ · Е · Ѐ · Є · Ё · Ж · З
З́ · Ѕ · И · Ѝ · І · Ї · Й
Ј · К · Л · Љ · М · Н · Њ
О · П · Р · С · С́ · Т · Ћ
Ќ · У · Ў · Ф · Х · Ц · Ч
Џ · Ш · Щ · Ъ · Ы · Ь · Э
Ю · Я

Неславянскія літары

А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ
Ӓ̄ · А̃ · А̨ · Ә · Ә́ · Ә̃ · Ӛ
Ӕ · В̌ · Ғ · Г̧ · Г̑ · Г̄ · Ӻ
Ӷ · Ԁ · Ԃ · · · · Ԫ
Ԭ · Ӗ · Е̄ · Е̃ · Ё̄ · Є̈ · Ӂ
Җ · · Ӝ · Ԅ · Ҙ · Ӟ · Ԑ
Ԑ̈ · Ӡ · Ԇ · Ӣ · И̃ · Ҋ · Ӥ
Қ · Ӄ · Ҡ · Ҟ · Ҝ · Ԟ · Ԛ
Ӆ · Ԯ · Ԓ · Ԡ · Ԉ · Ԕ · Ӎ
Ӊ · Ң · Ԩ · Ӈ · Ҥ · Ԣ · Ԋ
О̆ · О̃ · О̄ · Ӧ · Ө · Ө̄ · Ӫ
Ҩ · Ԥ · Ҧ · Р̌ · Ҏ · Ԗ · Ҫ
Ԍ · · Ҭ · · · Ԏ · У̃
Ӯ · Ӱ · Ӱ́ · Ӳ · Ү · Ү́ · Ұ
Х̑ · Ҳ · Ӽ · Ӿ · Һ · Һ̈ · Ԧ
· Ҵ · · Ҷ · Ӵ · Ӌ · Ҹ
· · · Ҽ · Ҿ · Ы̆ · Ы̄
Ӹ · Ҍ · Э̆ · Э̄ · Э̇ · Ӭ · Ӭ́
Ӭ̄ · Ю̆ · Ю̈ · Ю̈́ · Ю̄ · Я̆ · Я̄
Я̈ · Ԙ · Ԝ · Ӏ

Састарэлыя літары

· · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ
Ѿ · Ѣ · · · Ѥ · Юсы · Ѧ
Ѫ · Ѩ · Ѭ · Ѯ · Ѱ · Ѳ · Ѵ
Ѷ · · · · · ·
· · · · · Ꚏ̆ · Ъ

Літары кірыліцы

Т, т — дваццатая літара беларускага алфавіта.

Паходзіць з кірыліцкай Т («тверда»), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Τ («тау»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [т], [ц’] ([т’]): атава, путь, твердый. Мела таксама лічбавае значэнне «трыста». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай беларускай мове абазначае шумны глухі цвёрды змычны пярэднеязычны зычны гук [т] (тавар, трава), у спалучэнні са звонкім зычным — [д] (футбол — [фудбол]). У становішчы перад галоснымі е, ё, і, ю, я, мяккім в і ь у адпаведнасці з вымаўленнем замяняецца літарай ц (брат — брацік, чарот — у чароце, чатыры — чацвёрты). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ТБШ, ТБ), як умоўнае скарачэнне слоў таварыш (т. Пятроў), том (т. 12), тона (18 т), тэлефон (т. 20-33-18). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дзевятнаццаты (група «Т»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 18т)[1].

  1. а б Т // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 552. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.