П
|
Літара П | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
П, п — сямнаццатая літара беларускага алфавіта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай П («пакой»), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Π («пі»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [п], [п’] (палацъ, праца, пятно). Мела таксама лічбавае значэнне «восемдзесят». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія выбухныя губна-губныя зычныя гукі [п], [п’] (парог, праўда, пясок — [п’асок]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ПАРП, ППШ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне шаснаццаты (група «П»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (паліца № 4п)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 П // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 396. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
