Ілукстэ
Ілукстэ
| ||||||||||||||||||||
Ілукстэ (лат.: Ilūkste), традыцыйная беларускай назва Ілукшта — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ілуксцкага краю. Плошча 9 км². Насельніцтва 2809 чал. (2012). Размешчаны на р. Ілукшта.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ілукшта вядома з 1550 года, горад у Курляндскім і Земгальскім герцагстве[3].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/I%C5%82uk%C5%A1ta%2C_Rynak%2C_Jezuicki._%D0%86%D0%BB%D1%83%D0%BA%D1%88%D1%82%D0%B0%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281901-14%29.jpg/220px-I%C5%82uk%C5%A1ta%2C_Rynak%2C_Jezuicki._%D0%86%D0%BB%D1%83%D0%BA%D1%88%D1%82%D0%B0%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281901-14%29.jpg)
Уласнасць графаў Зібергаў. У канцы XVI стагоддзя існаваў лютэранскі збор, пасля перароблены на касцёл. Значную частку насельніцтва горада складалі католікі і ўніяты[3].
Зібергі фундавалі езуіцкую рэзідэнцыю (1681, 1690, 1702), якая адчынілася ў 1690. У канцы XVII — першай палове XVIII ст. пабудаваны комплекс езуіцкіх будынкаў з драўляным касцёлам (асвячоны ў 1690), у 1748 годзе ён згарэў. У 1754—1758 і 1761—1769 пабудаваны мураваны касцёл (архітэктар Т. Жаброўскі). З 1691 дзейнічала езуіцкая школа, у 1761—73 — калегіум; існавалі канвікт, тэатр з уласнай залай, музычная бурса, бібліятэка[3].
Пасля забароны ордэна езуітаў іх касцёл і калегіум у 1787 перайшлі да ордэна місіянераў. У сярэдзіне XVIII ст. ваявода інфлянцкі Юзафат Зіберг пачаў будаваць мураваны замак (будоўля не скончана)[3].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Il%C5%ABkste_before_1915.jpg/220px-Il%C5%ABkste_before_1915.jpg)
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, калі Інфлянцкае княства адышло да Расійскай імперыі, Ілукшта стала месцам збору сойміка інфлянцкай шляхты-эгзулянтаў («цэнтрам» Інфлянцкага княства) і шляхты Курляндскага княства, што ўзаконіў у 1791 Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі[3].
Зноскі
- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 18 студзеня 2023.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в г д Ілукшта на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ілукстэ
- Сайт Ілукстэ
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)