Перайсці да зместу

Ісфет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісфет
iz
f
t
G37
Міфалогія міфалогія Старажытнага Егіпта[d]
Сфера ўплыву хаос[d]
Функцыі антаганіст Маат
У іншых культурах Друдж[d]

Ісфет ці Асфет (егіп. ı͗zf.t — «хаос», «несправядлівасць», «гвалт»)[1] — паняцце хаосу ў старажытнаегіпецкіх філасофіі і міфалогіі, якое супрацьстаяла прынцыпам законнасці Маат. Маат і Ісфет, створаныя ў адзін час, не могуць існаваць адна без адной[2], а для сусветнай гармоніі іх сілы павінны знаходзіцца ў раўнавазе[3].

Ісфет існавала да ўсяго існага ў выглядзе хаосу і ўсё яшчэ атачае створаны космас[4]. Прырода і дзікія жывёлы, пустыня, чужыя землі і людзі, злачынцы лічыліся падкантрольнымі Ісфет[4][5]. Калі «законнасць» увасаблялася ў абліччы багіні Маат, тое Ісфет сімвалізавала пачвар хаосу, напрыклад Апопа[6][7]. Таксама яе прынцыпаў прытрымліваўся бог зла Сет[8].

Галоўным змагаром з Ісфет і адказным за сусветны парадак на зямлі быў фараон, які адпраўляў рытуалы, вёў пераможныя войны. Бязбожны кіраўнік мог наклікаць на народ голад, страты, слепату[9].

  1. Erman, Adolf; Grapow, Hermann. Wörterbuch der aegyptischen Sprache im Auftrage der deutschen Akademien. — Leipzig; Berlin: J. C. Hinrichs'schen Buchhandlungen; Akademie-Verlag GmbH, 1926–1953; 1971.
  2. Karenga, Maulana. Maat, The Moral Ideal in Ancient Egypt: A Study in Classical African Ethics. — New York: Routeledge, 2003. — ISBN 9781135937669.
  3. Assmann, Jan. Religion and Cultural Memory: Ten Studies. — Stanford University Press. — С. 34. — ISBN 0-8047-4523-4.
  4. а б Tait, John. Never Had the Like Occurred: Egypt's View of its Past. — Encounters with Ancient Egypt. — Routledge, 2016. — 278 с. — ISBN 1315423472.
  5. Allen, Barbara. Animals in Religion: Devotion, Symbol and Ritual. — Reaktion Books, 2016. — С. 94. — 480 с. — ISBN 1780236050.
  6. Ronald Britton. Belief and Imagination: Explorations in Psychoanalysis. — The New Library of Psychoanalysis. — New York: Routledge, 2003. — С. 55. — 240 с. — ISBN 1134649150.
  7. Kemboly, Mpay. The Question of Evil in Ancient Egypt. — London: Golden House Publications, 2010.
  8. Wilkinson, Toby. The Egyptian World. — New York: Routeledge Worlds, 2013. — ISBN 9781136753763.
  9. Romer, John. Testament. — Guild Publishing, 1988. — С. 41—42.