Блужа (аграгарадок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Блужа)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Блужа
Bluzha village.jpg
Від на вёску з трасы Мар'іна Горка — Талька
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
1417 г.
Вышыня цэнтра
159 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
801713
Паштовы індэкс
222813
Аўтамабільны код
5
Блужа на карце Беларусі ±
Блужа (аграгарадок) (Беларусь)
Блужа (аграгарадок)
Блужа (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Блужа (аграгарадок)

Блу́жа[1] (трансліт.: Bluža, руск.: Блужа) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Блужскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра, 3 км ад чыгуначнай станцыі Блужа на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIV ст. палову Блужы трымаў за выслугу кн. друцкі Андрэй, які загінуў у бітве на Ворскле (1399), а пасля яго безпатомныя нашчадкі, другую палову Блужы трымаў пан Румбальд Валімунтавіч. Палова нашчадкаў кн. Андрэя як вымарачная адыйшла на вял.кн. Вітаўта, які 19.4.1411 года перадаў яе Віленскаму капітулу ў абмен на іншыя маёнткі.[2]

На карце Вялікага Княства Літоўскага ХVІ ст. пазначана як вёска[3].

У 1714 г. блужскія землі належалі Лявону Замайскаму, а ў 1725 г. уладальнікамі былі Адам і Аўгусціна Троські.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, сяло, цэнтр праваслаўнага прыходу Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1795 г. землі Ігуменскага графства «былі наданы генерал-маёру Папову (які пасля быў дзейсным стацкім саветнікам) з колькасцю 1175 душ з усімі належалымі таму маёнтку землямі і ўгоддзямі 28 356 дзесяцін 1599 сажняў, у тым ліку вёска Блужа».

У 1832 г. у Блужы ўжо новыя ўладальнікі — Пётр і Тэафілія Завадскія. Пры Тэафіліі ў 1844 г. на Беларусі праводзілі інвентарную рэформу, тады ж быў складзены інвентар маёнтка Блужа. Маёнтку Блужа належалі вёскі: Падосава — 22 двары, Берлеж — 32, Бабы — 12, Арэшкавічы — 16, Слабодка — 8, Суцін — 15, агулам 105 цяглых двароў. У маёнтку жылі дваровыя людзі — 10 сямей: Баешкі, Галавінчыкі, Кульбіцкія, Прановічы, Палазнікі, Міклушы, Кавалевічы, Шаўцовы.

1869 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1879 г. праваслаўнай царкве належала 100 дзес. зямлі, прыход налічваў каля 1600 чалавек. Бытавалі бандарныя, цяслярскія і перавозныя промыслы. У 1886 г. у народным вучылішчы займаліся 36 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак, настаўніцай працавала Ганна Дарафеева. У 1900 г. - 45 вучняў (сярод іх 2 дзяўчынкі), іх вучыў настаўнік Васіль Макарэня.

Ад пачатку ХХ ст. і да рэвалюцыі 1917 г. уладальнікам Блужы быў Булгак. Напэўна, той самы Юльян Булгак [4] , што набыў Мацеевічы і Каменку ў 1859 г. Юльян Булгак быў гаспадарлівым шляхціцам, хутка разбагацеў і купіў Блужу[5]. Яго сыны валодалі Блужай, Мацеевічамі, Угодзіным у 1917 г., але вымушаны былі пакінуць сваю маёмасць. Блужане згадваюць, што блужскі Булгак пакінуў маёнтак пасля рэвалюцыі, з’ехаў на Украіну і стаў там дырэктарам цукровага завода.

У 1917 г. адбыліся хвалявання, сяляне захапілі сенажаці.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 г. вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі на базе народнага вучылішча створана школа 1-й ступені, у якой 1922 г. займаліся 54 хлопчыкі і дзяўчынкі.

З 20.08.1924 г. цэнтр сельсавета. Праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас "Чырвоны Кастрычнік", працавала кузня.

З канца 1941 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Вёска вызвалена 3.07.1944 г.

У 1966 г. да Блужы была далучана в. Бабы.

29 студзеня 2010 года вёска ператворана ў аграгарадок[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XIX ст. - 79 мужчынскіх, 90 жаночых душ.
  • пачатак XX ст. — 79 двароў, 558 жыхароў.
  • 1917 — 97 двор, 440 жыхары.
  • 1970 — 113 двор, 325 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 — 196 двароў, 558 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Механічныя майстэрні;
  • Аддзяленне сувязі;
  • Крама;
  • Аграсядзіба "Дары Вялеса"[7].

Чыгуначны[правіць | правіць зыходнік]

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Майскі

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Vitoldiana. № 23. S. 30-31; Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. — Poznań, 1963. S. 56-57;
  3. Портал Талька-Инфо. Блужа
  4. http://talka.info/bluzha.html
  5. http://talka.info/bluzha.html
  6. «О преобразовании деревни Блужа Блужского сельсовета в агрогородок». Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 29.01.2010 № 206(руск.) 
  7. http://www.gorka.by/?p=46871

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]