Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Да перайменавання: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
: новая тэма
Радок 1: Радок 1:
== [[Ельня (балота)]] → [[Ельня (прыродны аб'ект)]] ==
{{Index box}}
Складаны аб'ект, у склад якога уваходзяць некалькі балотных масіваў, лясных масіваў і азёр, некарэктна называць толькі балотам.
{{/Шапка}}

= Бягучыя абмеркаванні =
= Бягучыя абмеркаванні =
{{Кнопка 2|Дадаць тэму|url=https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Вікіпедыя:Да_перайменавання&action=edit&section=1|class=mw-ui-progressive}}
{{Кнопка 2|Дадаць тэму|url=https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Вікіпедыя:Да_перайменавання&action=edit&section=1|class=mw-ui-progressive}}

Версія ад 20:01, 10 ліпеня 2024

Складаны аб'ект, у склад якога уваходзяць некалькі балотных масіваў, лясных масіваў і азёр, некарэктна называць толькі балотам.

Бягучыя абмеркаванні

Дадаць тэму

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху спіса абмеркаванняў

Апісанне аргументацыі… Артыкулы пра аб’екты, якія маюць некалькі тыпаў назваў (тэхнічнае, юрэдычнае і г.д.) мэтазгодней называць публіцыстычнай назвай, бо яна найбольш агульназразумела, а астатнія назвы размясціць у тэксце артыкула. Прыклад: Беларусь (Рэспублика Беларусь) Ilijakaz (размовы)

Супраць перайменавання. Пакуль што ў афіцыйным абароце БЧ выключна «прыпыначны пункт», такая фармальная назва гэтага аб’екта. Як і «пуць», а не «шлях» або «каляя». Апроч старонак БЧ дзе ўжываецца Гуглтранслейт, дзе наогул ніякай паслядоўнасці. Напэўна, цяпер рыхтуюць пераклад нейкага кодэкса на беларускую мову, бо ёсць змены ў юрыдычным гласарыі, які адбыліся літаральна пазаўчора ў ноч. Але варыянтам, якія там прапанаваны — «пункт спыненне» і «шлях» — яшчэ далёка да замацавання як нормы. Пагатоў, юрыдычны гласарый — не акадэмічны слоўнік або нарматыўны акт, а працоўны інструмент перакладчыкаў. Вікіпедыя ж не можа адарвацца ад рэчаіснасці. А з розных гутарковых варыянтаў трэба зрабіць перасылкі на тое, што ўжываецца афіцыйна БЧ. Як слушней і як выправіць паняційны апарат чыгункі — пакінем спецыялістам па-за Вікіпедыяй, як і вымагаюць правілы. --Максім Л. (размовы) 19:06, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць. Аб’ект вядомы пад такой назвай. Ёсць у якасці прыклада ў ТСБМ (том 4, с. 466) у артыкуле Прыпыначны. Мяркую, што пакуль дастаткова перасылкі.--VladimirZhV (размовы) 19:27, 6 ліпеня 2024 (+03)--VladimirZhV (размовы) 19:27, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
"Аб’ект вядомы пад такой назвай."
Шырокай публіцы аб'ект больш вядомы і зразумелы пад назвай "чыгуначны прыпынак" а "остановочный пункт" гэта тэхнічная назва, вядомая і зразумелая ў асноўным у коле саміх чыгуначнікаў.
Ёсць у якасці прыклада ў ТСБМ
размова ідзе не пра варыянт пераклада тэхнічнага тэрміна "остановочный пункт" на беларускую мову, а пра адпаведнасць назве артыкула прынцапам вікіпедыі, якія рекамендуюць не ужываць тэхнічных тэрмінаў, а карыстацца агульназразумелымі публіцыстычнымі назвамі. Ilijakaz (размовы) 14:03, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць. Тэрмін "Прыпыначны пункт" апісвае толькі адзін з элементаў збудаванняў чыгункі, якія выкарыстоўваюцца для пасадкі і высадкі пасажыраў. Ёсць яшчэ чыгуначная станцыя і чыгуначная платформа. Прапанова замяніць "Прыпыначны пункт" на "Прыпынак" прывядзе да блытаніны. DobryBrat (размовы) 10:53, 7 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Тэрмін "Прыпыначны пункт" апісвае толькі адзін з элементаў збудаванняў чыгункі
Здаецца вы самі заблыталіся. Перачытайце артыкул. Тэрмін "прыпыначны пункт" гэта не збудаванне, а толькі месца, адведзенае для пасадкі і высадкі пасажыраў, якое згодна с законам патрабуюць абсталяваць спецыяльнымі збудаваннямі, але фактычна яно можа і не быць ні чым абсталявана. транспартны прыпынак и прыпыначны пункт гэта поўныя сінонимы. Параўнайце артыкулы "прыпыначны пукт" і "аўтобусны прыпынак"
Чыгуначная платформа гэта тэхнічная збудова, якой могуць быць абсталяваны альбо не абсталяваны прыпынкі і станцыі. Чыгуначная станцыя гэта аб'ект, які можа выкарыстовывацца для пасадкі і высадкі пасажыраў, а можа і не выкарыстовывацца. Як бачыце, тэрміны прапанованыя вамі, нават не маюць абавязковай узаемасувязі паміж сабой. Пераіменаванне артыкула на публіцыстычны лад наадварот, засцеражэ звычайных людзей ад блытаніны, над якой павінны ламаць галаву спецыялісты. Ilijakaz (размовы) 16:59, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Але пры чым тут афіцыяльны абарот БЧ, пры чым тут юрэдычныя, тэхнічныя і акадэмічныя слоунікі, пры чым тут пуці, шляхі і каляі. Гэта ўсё не мае дачынення да маёй прапановы. Перад тым як галасаваць уважлівей чытайце, што вам прапануюць. Я не прапаную супярэчыць слоўнікам юрыдычных і тэхнічных тэрмінаў, я прапаную прывесці назву артыкула ў адпаведнасць с прынцыпамі вікіпедыі, згодна з якімі назва артыкула павінна быць не абавязкова юрыдычнай і тым больш тэхнічнай, а павінна быць зразумелай, натуральнай, лаканічнай і дакладнай, гэта знаць імкнуцца к публіцыстычнай форме.
А з розных гутарковых варыянтаў трэба зрабіць перасылкі на тое, што ўжываецца афіцыйна БЧ.
Па-першае, "чыгуначны прыпынак" гэта вам не проста гутарковы варыянт. а публіцыстычная назва, якая ужываецца ў шматлікіх публіцыцтычных, навуковых, і афіцыяльных артыкулах як зараз, так і ужывалася на працягу усяго 20 стагодзя.
Па-другое у правілах вікіпедыі як раз не гаворыцца, што назва артыкула павінна быць афіцыйнай і згоднай строгіх нарматываў, наадварот, Цытата: "Wikipedia does not necessarily use the subject's official name as an article title; it generally prefers the name that is most commonly used as such names will usually best fit the five criteria listed above."
Па-трэцяе БЧ гэта зусім не эксперт па пытанням беларускай мовы і беларускамоўнай тэрміналогіі. БЧ гэта проста арганізацыя, якая займаетцца паслугамі грузавога і пасажырскага чыгуначнага транспарта. І у пытаннях тэрміналогіі яна павінна падпарадкоўвацца НАН як і ўсе астатнія арганізацыі. Таму трэба абапірацца не на тое, што ужываецца БЧ а на тое, што ужываецца ўволуле беларусскай публіцыстыкай.
бо ёсць змены ў юрыдычным гласарыі.
Менавіта таму прынцыпы вікіпедыі і рекамендуюць называць артыкулы не юрыдычнымі, а агульнаужывальнымі публіцыстычнімі варыянтамі, бо яны як правіла стабільныя, не залежаць ад бягучых нарматываў, і не змяняюцца часам нават стагоддзямі. А спецаялісты па юрэдычнай і тэхнічнай тэрміналогіі хай сабе разбірюцца у сваіх пытаннях самі. Ilijakaz (размовы) 13:07, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Юрыдычны гласарый -- працоўны інструмент перакладчыкаў заканадаўства, калі гэтыя змены з'явяцца ў самім заканадаўстве, тады гэта будзе аргумент. Іначай будзе як з "пуць", яшчэ ўчора было "шлях", а сёння ўжо зноў "пуць", як ужываецца на БЧ. Немагчыма ж хістацца залежна настрояў асобных перакладчыкаў, т.б. кіравацца не аўтарытэтнымі крыніцамі. -- Максім Л. (размовы) 13:32, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Юрыдычны гласарый -- працоўны інструмент перакладчыкаў заканадаўства
Але гэты артыкул не пра заканадаўства і не пра юрыдычныя тэрміны, а пра аб'екты чыгуначнай інфраструктуры. Юрыдычны гласарый у данным выпадку не аўтарытэтная крыніца.
калі гэтыя змены з'явяцца ў самім заканадаўстве, тады гэта будзе аргумент.
Але правілы вікіпедыі увогуле не патрабуюць адкладываць стварэнне і рэдакцыі артыкулаў на невядомы час у чаканні новых аўтарытэтных крыніц. Артыкул спасылаецца на тыя крыніцы якія існуюць зараз. А калі у будучыні з'явяцца новыя больш аўтарытэтныя крыніцы, артыкул рэдактуецца адпаведна ім.
т.б. кіравацца не аўтарытэтнымі крыніцамі
з усіх крыніц заўседы можна знайсці самую аутарытэтную, паколькі вы самі прызналі, што юрыдычны гласарый на данны момант не аўтарытэтная крыніца, рэкамендую у якасці стабільнай і аутарытэтнай крыніцы для пераклада выкарыстовываць агульны руска-беларускі слоўнік. Аднак Тут у нас размова ідзе не пра пераклад самаго артыкула, а пра прывязенне ягонай назвы згодна прынцыпам вікіпедыі да агульна удывальнай публіцыстычнай формы. Ilijakaz (размовы) 18:15, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Перачытаем Вікіпедыя:Пяць слупоў, каб пераканацца, што Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя, і ёй не цікаыя публіцыстычная формы. --JerzyKundrat (размовы) 18:23, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Менавіта таму, што гэта энцыклапедыя, ей цікавая энцэклапідычныя формы (навуковая і публіцыстычная) затое ей нецікавыя тэхнічныя формы, юрыдычныя формы і цытата: Вікіпедыя НЕ збор арыгінальных дакументаў. Вы толькі падцверделі мае аргументы. Ilijakaz (размовы) 18:42, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Навуковы стыль і публіцыстычны стыль гэта рознае, энцыклапедычныя артыкулы прыводзяць у прыклад у першым выпадку, а не ў другім. --JerzyKundrat (размовы) 18:46, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
У адрозненне ад навуковых артыкулаў, энцыклапедыя пішыцца для шырокай публікі, таму яе асобы стыль (навукова-папулярны) хоць і лічыцца разнавіднасцю навуковага, але па сутнасці ўяўляе сабой сумесь навуковага і публіцыстычнага. Гэдак сама стыль навукова-папулярных кніг па сутнасці прадстауляе сумесь навуковага і мастацкага. Ilijakaz (размовы) 19:14, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Чыгуначны пункт, раздатачны пункт, населены пункт, усюды толькі пункт і пункт. Смярдзючыя імперыялісты заўсёды паважалі і шанавалі толькі свой Камнеград, і Маскву, а мы, нашы родныя гарады і вёскі для іх заўсёды былі толькі пунктамі, нічога не вартымi кропкамі на картах і схемах. У цывілізаваных краінах такой брыдкасцi даўно няма, і нам даўно пара выскрабаць гэтае смецце з беларускай мовы і беларускага менталітэту. 176.60.240.76 23:39, 7 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць, гл. Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы. --JerzyKundrat (размовы) 15:17, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Пры чым тут ваша спасылка, калі размова ідзе не пра змест артыкула а пра назву. такім чынам трэба кіравацца https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Article_titles Ilijakaz (размовы) 18:23, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Па-беларуску гэта называецца Вікіпедыя:Найменне артыкулаў. --JerzyKundrat (размовы) 18:29, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Пра імперыялістаў нічога не скажу. Аднак гісторыя тэхнічных чыгуначных тэрмінаў "остановочный пункт" "разделительный пункт" "обгонный пункт" сапраўды мае дачыненне да намалёваных пунктаў на чыгуначнай схеме. Ilijakaz (размовы) 18:56, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць мая прапанова. Ilijakaz (размовы) 19:30, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Вынік

Перанесена адпаведна наяўнаму зместу. --JerzyKundrat (размовы) 16:09, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Так у БелЭн. І ў назве на польскай мове (Województwo tarnobrzeskie) літара "г" не праглядваецца.--VladimirZhV (размовы) 12:18, 12 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Паводле крыніц.--Lš-k. (размовы) 20:05, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

У Энцыклапедыі прыроды Беларусі — проста Буг. У Беларускай энцыклапедыі ёсць артыкул-перасылка. Але ў Беларусі не ведалі іншых Бугаў, і Заходні Буг — выключна савецкая назва. Прапаную перайменаваць.--Lš-k. (размовы) 17:06, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны Але ў БелЭн том 7 стар. 16 асноўны артыкул: Заходні Буг, Буг. У томе 3 на стар. 304 перанакіраванне на яго. У Блакітнай кнізе таксама Заходні Буг, Буг.--VladimirZhV (размовы) 05:50, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Абсалютна згодны. "Заходні" ён — у параўнанні — не для нас. Як і Дзвіна. У нас — Буг, другі — Пдн Буг. Баюся, праўда, што крыніцы будуць за іншае, але-ж… мы разумеем чаму. Ryčard Humel (размовы) 22:12, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Слушная прапанова. -- Максім Л. (размовы) 20:09, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Перайменаваць. Такімі разамі нават "крыніцы" нам не мусяць быць абсалютным наказам. Другі Буг — для нас паўднёвы, як у назве і пазначана, але пад іменем Буг для беларусаў быў найперш наш, "Заходні" недарэчы, чужамоўная практыка. --Ryčard Humel (размовы) 19:23, 27 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Паводле БелЭН Бярэзіна.--Lš-k. (размовы) 16:55, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «супраць» Супраць У тэксце і картках некаторых артыкулаў не адразу будзе зразумела, да якой з Бярэзін адносіцца аб'ект.--VladimirZhV (размовы) 05:39, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Бярэзін многа. Чаму вам падабаецца толькі гэта, і чаму вы супраць крыніц, на якія апелюеце ніжэй? Lš-k. (размовы) 17:06, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Таму што гэты варыянт назвы пацверджаны крыніцамі і не патрабуе дадатковага тлумачэння ў дужках.--VladimirZhV (размовы) 17:56, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Для нас Бярэзіна — галоўная — адна. З якога пералаку мы ўсё яшчэ павінны называць яе "заходняй"? Яна для нас ласне на захадзе? Ці тут пра крыніцы рэч? Ryčard Humel (размовы) 22:15, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Гэта абмеркаванне аб перайменаванні. Вы за ці супраць? З адказу не відавочна. Lš-k. (размовы) 22:36, 24 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Дзіўна, што не відаць, але я абсалютна за перайменаванне, гэтаксама як і з Бугам і Дзвіною. (Я ў курсе быў, што тут абмяркоўваецца.) Ryčard Humel (размовы) 19:16, 27 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Перайменаваць паводле БЭ, але перасылку пакінуць. Наогул нелагічна, бо няма ні Усходняй, ні якой іншай, як з той Дзвіной і Бугам хоць бы. -- Максім Л. (размовы) 20:16, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Асноўная назва Бярэзіна нават у афіцыйных крыніцах, удакладненне «заходняя» не мае пары і можа быць прыменена і да іншых Бярэзін. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:54, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць, Геаграфічная станцыя БДУ занадта дробны аб'ект, каб яна дала назву рацэ. --JerzyKundrat (размовы) 19:33, 8 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Навязаная пераважна савецкая назва ракі, якая губляе свой сэнс у беларускай рэчаіснасці. Прапаную прытрымлівацца пэўнай беларусацэнтрычнасці, і перайменаваць пад беларускую назву артыкула.--Lš-k. (размовы) 03:04, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «супраць» Супраць. Назва Заходняя Дзвіна ва ўсіх крыніцах. Назва Дзвіна, ў Віцебску напрыклад, гутарковая. І адкуль звесткі пра тое, што Дзіна — беларуская назва?--VladimirZhV (размовы) 05:34, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
А яшчэ ёсць Заходні Буг, Заходняя Бярэзіна...--VladimirZhV (размовы) 06:48, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Што такое «гутарковая»? А якая там «афіцыйна-гутарковая»? У Беларусі не ведаюць пра іншую Дзвіну. Крыніца — усе старыя карты. А якая вы думаеце беларуская назва? У Беларусі іншай Дзвіны няма. Напрыклад, карта Аркадзя Смоліча.--Lš-k. (размовы) 17:06, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Карта XVIII стагодддзя. Больш за тое, у Расійскай імперыі «Заходняя» таксама не выкарыстоўвалася спачатку. Карта 1, 2, 3. Lš-k. (размовы) 17:13, 5 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Адкуль у Вас звесткі пра тое, што не ведаюць у Беларусі пра Заходнюю Дзвіну. Хто правёў апытанне і дзе яго вынікі? А наконт старых назваў: у многіх геаграфічных аб'ектаў яны былі. Тая ж Заходняя Дзвіна — Эрыда́н, Рубо́н, Рудо́н, Дуна́, Дзіна́, Віна́.--VladimirZhV (размовы) 06:01, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Якая ў Беларусі Дзвіна Усходняя? Lš-k. (размовы) 17:07, 6 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Яшчэ трэба памятаць, што моўныя раздзелы Вікіпедыі для ўсіх, а не для якой-небудзь асобнай краіны ці народа.--VladimirZhV (размовы) 07:33, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Вось акурат. Па-беларуску Дзвіна, па-латышску Даўгава, па-расійску Западная Двина. Памятайце. Lš-k. (размовы) 18:01, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю. Актыўна абмяркоўвалася і па-за Вікіпедыяй, Заходняя толькі для адрознення ад Паўночнай і гэта позняя расійска-савецкая традыцыя. -- Максім Л. (размовы) 20:12, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал каментарыя Каментарый Паглядзеў старыя планы Віцебска і Полацка — сапраўды за расійскім часам пераважна выкарыстоўвалася назва Дзвіна, а ўпэўнена Заходняй яна стала менавацца толькі за савецкім часам. У Вікіпедыя:Найменне артыкулаў ёсць палажэнне пра беларусацэнтрым, але тычыцца яно, як можна зразумець з кантэксту, удакладненняў у дужках. У БЭ і ЭПБ артыкулы пра раку названыя «Заходняя Дзвіна» без дадатковых варыянтаў. Максім Л., а дзе па-за Вікіпедыяй гэтае пытанне абмяркоўвалася? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:23, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Перайменаваць. Паўночная — яна для нас і есь паўночная, наша — ніяк не "заходняя". Ryčard Humel (размовы) 19:19, 27 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Гл. намінацыю ніжэй. Plaga med (размовы) 14:45, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Уніфікацыю паддзержваю, але кожнае перайменаванне трэба абмяркоўваць асобна. Ryčard Humel (размовы) 23:31, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Гэтага разу Сімвал голасу «за» За прапанаваны варыянт. Ryčard Humel (размовы) 23:33, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Артыкулы ў нас і іншых усходнеславянскіх вікі нібыта маюць традыцыю перадачы назваў касмічных апаратаў транслітарацыяй. Прапанова для ўніфікацыі і ў нас. Plaga med (размовы) 14:45, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

А чаму такі варыянт транскрыпцыі? А не -ту-, -т’ю-, -цью- ? Ryčard Humel (размовы) 20:00, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Было б файна пашукаць беларускамоўныя АК з назвай. У мяне было такое ж пытанне. На дадзены момант выкарыстоўваецца такая форма, яна мае сваю логіку, хаця бліжэй да англійскай было б Апарц’юніці. Паводле Вікторкі дарэчы будзе, Апарт’юніты, але мне крыху вуха рэжа... Plaga med (размовы) 22:45, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Няма іх, АК… Вам вухо рэжа м то, мне сё, каму яшчэ гэто. Форво слухаў некалькі разоў, няма там бяз спыну -цю-, -ту- (умоўно), дый ведаем-жа, што з [j] вымаўляеца. Але мы ж ня можам "на слых" у такіх рэчах спадзявацца. Мне ’от часто і англійскае h як г чуваць (як і Беларусам у Штатах, відаць) — і што? Апарт’юніці — пакуль сама праўны варыянт (хоч мне ня дужа даспадобы). Ryčard Humel (размовы) 23:27, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
тут можна ўзяць транскрыпцыю з RP. Не забывайма, што ў англійскай мове ёсць шмат акцэнтаў і 2 шырокавядомых стандарты вымовы. Згодна з кэмбрыджскім слоўнікам, opportunity у RP — [ˌɒp.əˈtʃuː.nə.ti] (апачюнэці), у Амерыканскім стандарце — [ˌɑː.pɚˈtuː.nə.t̬i] (апа’тюнэті). Такім чынам, ні там, ні там, няма выражанай ётыфікацыі ў сярэдзіне слова і лагічна было б транслітараваць як «Апартуніці», на мой погляд. Калі пагаджаецеся, давайце такую форму выкарыстоўваць. Plaga med (размовы) 13:52, 7 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Ну… я, вядома, за анг. (лонд.-оксф.) дыялект у якасці асновы (бо ад літатаратурнае мусімо танцаваць). Апартуніці напраўду найлепей, але давайце пачакаем думак другіх калегаў? Ryčard Humel (размовы) 21:45, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
А да аднастайнасці прыводзіць варта, вядома. --Ryčard Humel (размовы) 20:02, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Згодна з Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя з [ˌɒp.əˈtʃuː.nə.ti] (RP) атрымліваем форму «Апарчуніці». Пакуль не змог знайсці такіх формаў, каб [tʃ] перадавалася іншым чынам, чым «ч». Plaga med (размовы) 21:02, 2 мая 2024 (+03)[адказаць]
Такі чакаем, мяркую, выказванняў іншых калег? Бо забагата варыянтаў, бясспрэчнага няма… Ryčard Humel (размовы) 19:17, 7 мая 2024 (+03)[адказаць]
думаю, што тут можна дапаўняць Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя. Мне здаецца, што яна аўтарытэтней усіх астатніх прапаноў у дадзеным абмеркаванні. Plaga med (размовы) 22:28, 7 мая 2024 (+03)[адказаць]
Не злічэце за дапёк, але ў ’’даным’’ абмеркаванні, а не "дадзеным"… І… пры любой нашай згодзе — гатага мала. Для кансенсусу патрэбны думкі іншых калег. Шырокае абмеркаванне транскрыпцыяў (як найперш сама надзённай англа-беларускай) даўно наспела, як і ўніфікацыя назваў. Ryčard Humel (размовы) 21:36, 16 мая 2024 (+03)[адказаць]
Калі такі ніхто з калег яшчэ з пару тыдняў не выкажацца, то, пэўна, варта Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць у Апарчуніці (хоць і "хліпкі" кансэнсус выйдзе). Ryčard Humel (размовы) 16:55, 21 мая 2024 (+03)[адказаць]

Назва расійскай кампаніі перакладзена на беларускую мову. Каб гэта была беларуская кампанія, то у яе Статуце назва юрыдычнай асобы была б таксама і па-беларуску. Але гэта не той выпадак і мне не зразумела прычына перакладу назвы. Некаторыя беларускія СМІ карыстаюцца міжнароднай формай на лацінцы - Yandex: [1], [2], некаторыя ўсё ж такі пішуць прз літару «э»: [3]. Але тая ж Svaboda піша артыкулы тарашкевіцай і ці мусім мы браць пад увагу яе Яндекс праз «э»? У артыкулах пра беларускую лакалізацыю аднаіменнага пошукавага сервіса няма інфармацыі пра пераклад і назвы: [4]. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 18:07, 18 жніўня 2023 (+03)[адказаць]

Мне здаецца, што для беларускага раздзела будзе больш да месца міжнародная форма, Yandex Plaga med (размовы) 19:53, 18 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Пераймяноўваць трэба, (сказаў бы, нават абавязкова!). Расійская мова — такая ж чужаземная як англійская, польская, суахілі. Падаецца, варыянт сп. Plaga med будзе добрым. Зрэшты, супраць прапанаванага "ў шапцы" таксама нічога не маю. --Ryčard Humel (размовы) 07:38, 26 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць За перайменаванне ў Yandex.IshaBarnes (размовы) 02:42, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Пры выбары паміж "Яндекс" і "Яндэкс" - Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць. IshaBarnes (размовы) 23:55, 9 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Яшчэ адна думка ў кантэксце дыскусіі. Ёсць таксама артыкулы пра Яндэкс.Карты, Яндэкс.Панарамы, Яндэкс.Народная карта. Лагічна было б перакладаць усё разам: Yandex Maps, Yandex Panoramas, Yandex People's Map, прыклады выкарыстання [5], [6], [7]. IshaBarnes (размовы) 05:54, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю перайменаванне астатніх сервісаў па аналогіі ў міжнароднай форме Plaga med (размовы) 10:31, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць падтрымліваю варыянт Яндекс, бо яго выкарыстоўвае сама кампанія ў беларускай лакалізацыі сервісаў. Напрыклад калі зайсці на сайт афішы можна пабачыць "Яндекс Афіша". На сайце пошука ў мяне радок "Увайдзіце ў Яндекс, каб захаваць свае закладкі, паролі і карты". Выглядае як наўмысная асаблівасць перакладу.
Што тычыцца "міжнароднай формы", нават не ўяўляю якая яна для афішы. Ды і для іншых сэрвісаў, наўрад большасць беларусаў, нават беларускамоўных, пішуць і кажуць Yandex Maps. І чым Yandex бліжэй да беларускай мовы чым Яндекс? Нават у беларускай лацінцы літары x няма :) A potato hater (размовы) 22:51, 6 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Прыклады выкарыстання ад IshaBarnes паказваюць, што "міжнародная" форма насамрэч англійская, а не міжнародная. Чаму яна ў нас больш да месца чым расійская застаецца пад пытаннем. A potato hater (размовы) 22:55, 6 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
На маю думку, праблема з варыянтам "Яндекс" у спалучэнні "де", якога ў беларускай мове не існуе. Для формы Yandex можна падаць вымаўленне, як для іншых замежных назваў. Падаваць вымаўленне для кірылічнай назвы - окей, магчыма. А ў тэксце далей якую форму выкарыстоўваць? Увесь час "Яндекс"? IshaBarnes (размовы) 23:52, 9 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Чаму не? Я прывёў вышэй прыклад, дзе Яндекс ужываецца ў сярэдзіне беларускага сказа. YouTube, напрыклад, таксама не існуе ў беларускай мове, але ж гэта назва кампаніі і таму ўжываецца яна, а не Ютуб/Юцюб. A potato hater (размовы) 07:41, 10 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Што тычыцца беларускай юрыдычнай асобы, такія ў кампаніі ёсць. Беларускія назвы ТАА "Яндэкс Дэлівэры Бай" і ТАА "Яндэкс Рэклама". Незалежна ад назвы, усе тры варыянты мусяць быць прыведзены ў пачатку артыкула: Яндекс, Яндэкс і Yandex. A potato hater (размовы) 07:50, 10 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
З пункту гледжання артыкула пра расійскую кампанію “Яндекс” няма аніякая значэння як называюцца новаствораныя ТАА ў Беларусі. Калі ствараць артыкул пра Яндекс Деливери Бай, то тут можна прыводзіць такі аргумент. Ці мала такіх арганізацый створана ў свеце? У ЗША створана Yandex Inc, у Ізраілі Yandex Israel Ltd, а яшчэ ёсць у Кітаі, Швейцарыі, Казахстане, Нідэрландах… Гэта аніяк не ўплывае на назву асноўнага артыкула і брэнд кампаніі. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:07, 11 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць Ваапшчэта пэўныя падраздзяленні Яндэкса зарэгістраваны ў Беларусі: ТАА "Яндэкс Рэклама" і ТАА "Яндэкс Дэлівэры Бай". Так што я не бачу прычын, чаму мусіць быць інакш. Яндэкс пішуць усе беларускія СМІ - Наша Ніва, Свабода, Еўрарадыё. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:12, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Калі будзем ствараць артыкулы пра падраздзяленні Яндэкс Рэкламу і Яндэкс Дэлівэры Бай, то там гэта вядома будзе аргумент. Якім бокам падраздзяленні да брэнда? На лакальных рынках ствараецца маса падраздзяленняў на мясцовых мовах і нават туземных гаворках. Але брэнд застаецца брэндам. А прыведзеныя Вамі выданні пішуць пераважна тарашкевіцай, там не тое што Яндэкс праз “э” … Тэатр La Scala у іх пішацца — Ля Скаля. Таксама перайменоўваем? Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:14, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Ну і вядома, што ніхто ў Беларусі не будзе шукаць нейкія Yandex Maps, Yandex Panoramas, Yandex People's Map, а гэта значыць, што Беларуская Вікіпедыя ўпадзе ў выдачы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:14, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць перайменавання. Яндэкс шырокаўжывальны і зразумелы. З павагай, ZlyiLev (размовы) 23:14, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
У Беларусі, дарэчы, будуць шукаць менавіта «Яндекс Панорамы» ніхто (ну, амаль што ніхто) не будзе шукаць у гугле «Яндэкс Панарамы». Напішуць «Яндекс Карты», «Яндекс Деньги» і так далей. Таму што гэта расійскі брэнд і на слыху менавіта рускамоўная назва. Ніякія створаныя ТАА гэтага на жаль не зменяць. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:19, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Вось спасылка якая лепей за любыя словы паказвае, што брэнд ніхто не збіраецца перакладаць на беларускую мову, перакладзены толькі змест. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:28, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць пад арыгінальную назву. У спісе сэрвісаў на сайце https://yandex.by/all на беларускай мове Яндекс.--VladimirZhV (размовы) 10:23, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць. У БелТА толькі "Яндэкс" (32 тэксты) [8]--Ілля Касакоў (размовы) 22:25, 27 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За Уласныя імёны не перакладаюцца... А там БелТА, Deutsche Welle ці Камсамольская праўда могуць ужываць розныя варыяцыі імён на свой густ і палітыку рэдакцыі.--J-ka Zaprudnik 02:49, 6 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Па сталым роздуме паддзержваю прапанаваны ў "шапцы" варыянт Яндекс (Yandex напраўду не "міжнародны"). Расійская мова — такая ж, як і англійская чы амхарская, выключэнняў для назваў кампаніяў з яе рабіць няма нагоды. Ryčard Humel (размовы) 20:40, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
{{Не пераймяноўваць}}. Гісторыя слова Yandex бярэ пачатак з англійскай мовы. Гэта абрэвіятура выраза "Yet another indexer" створаная па правілам англійскай мовы, і чытаецца па правілам англійскай фанетыкі. Рускае слова "Яндекс" выступае як варыянт транслітэрацыі англійскага "Yandex", згодна рускім правілам транслітэрацыі. Менавіта таму яно пішацца тераз "е" а чытаецца тераз "э" аналагічна як і другія словы англійскага паходжання на рускай мове: Фред [Фрэд], Плеер [плэир]. Беларуская мова мае свае нескладаныя правілы транслітэрацыі назваў англійскага паходжання (як чуецца, так і пішацца) Таму правільным буде варыянт "Яндэкс" але ні ў якім разе не "яндзекс" Ilijakaz (размовы) 08:59, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Раю быць асцярожней з фармулёўкай «як чуеш, так і пішаш», яна дастаткова шкоды нарабіла беларускаму мовазнаству і лінгвадыдактыцы ў прыватнасці. Таксама не назваў бы правілы транскрыпцыі з англійскай нейкімі простымі, не трэба спрашчаць. Тут жа мы маем справу не з транслітарацыяй/транскрыпцыяй, а з напісаннем гандлёвай маркі і тут патрэбна абапірацца на аўтарытэтныя крыніцы, пра што і ідзе ўся дыскусія. Plaga med (размовы) 11:19, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
не трэба спрашчаць
Згодзен, але i ўскладняць на роуным месцы так сама не трэба.
а з напісаннем гандлёвай маркі
Пмыляецеся. Мы маем справу не з гандлёвай маркай, а з назвай артыкула. У назве артыкула рекамендована выкарыстовываць не гандлёвую марку, нават не афiцыйную назву, а самую агульна зразумелую, публiцыстычную назву на роднай мове. А ўсе астатнiя варыянты гандлёвых марак, и назваў, пераличваюцца асобна ў тэкстце артыкула. Актуальны прыклад - артыкул нашай краiны i яго назва. 37.212.18.168 12:22, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Беларускаму карыстальніку будзе зразумела і Гугл, але артыкул — Google, VK, а не УКантакце, Одноклассники, а не Аднакласнікі. Тут энцыклапедыя ўсё ж і ёсць свае заканамернасці і правілы для назваў артыкулаў. Мы не транслітаруем, пакуль няма афіцыйнай прынятай транслітарацыі канкрэтнай назвы, або пакуль ёсць падмацаваныя ВП:АК факты таго, што большасці чытачоў будзе больш зразумела нейкая альтэрнатыўная форма. Мусіць быць сістэмнасць. У выпадку з Яндэксам, чытайце абмеркаванне вышэй, сітуацыя неадназначная, бо формы назвы кампаніі Яндэкс афіцыйна няма, афіцыйна ёсць руская і міжнародныя формы, ёсць толькі лакалізацыі назваў некаторых падраздзяленняў кампаніі на беларускую. Асабіста я за міжнародную форму і астатнія формы як перасылкі і альтэрнатыўныя формы ў лідзе. А мае заўвагі па мовазнаўчых пытаннях — набалеўшае, мяне чапляе, таму замест таго каб разразіцца лонгрыдам зрабіў пакуль заўвагу, прашу не абясцэньваць :) Plaga med (размовы) 14:01, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Ва ўсякiм разе нам прапанаваны выбар не сярод афіцыйных назваў Яндэкса, а сярод рускай і беларускай транслітэрацыяй слова "yandex" Афіцыйная назва кампаніі поўная Общество с ограниченной ответственностью "ЯНДЕКС" скарочаная ООО "ЯНДЕКС" Згодна закону пра афіцыйныя назвы, паслядоўнасць сімвалаў у двухкоссях нязменна, яе забаронена скланяць, спрагаць, мяняць загалoўныя літары на прапісныя. А вось асобнае слова "яндекс" як бачым і скланяецца, і пішацца любымі літарамі менавіта таму, што яно не афіцыйнае а звычайная гутарковая і публіцыстычная транслітэрація, такая самая, як беларусскае слова "яндэкс"
Асноўны прынцып энцыклапедыі, эта публіцыстычны стыль мовы. Паколькі словы "яндекс" і "яндэкс" ужіваюцца не толькі у гутарке але і у публіцыстыцы і агульна зразумелыя і рускія з свайго боку, і беларусы з свайго боку маюць права лічыць іх публіцыстычнымі і выкарыстовываць у энцыклапедыях. 37.212.4.241 15:12, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]


Архіў

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.