Озія (цар іўдзейскі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: uk:Уззія
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 25 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q313216 (translate me)
Радок 18: Радок 18:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Цары іўдзейскія]]
[[Катэгорыя:Цары іўдзейскія]]

[[ca:Azarià]]
[[de:Asarja]]
[[el:Οζίας]]
[[en:Uzziah]]
[[es:Ozías]]
[[fi:Asarja]]
[[fr:Azarias]]
[[hak:Â-sat-li-ngâ]]
[[he:עוזיהו]]
[[id:Uzia]]
[[ja:ウジヤ]]
[[ko:웃시야]]
[[nl:Uzzia]]
[[no:Ussia av Juda]]
[[pl:Azariasz (król Judy)]]
[[pt:Uzias]]
[[ro:Azaria]]
[[ru:Озия]]
[[sh:Uzija od Jude]]
[[simple:Uzziah]]
[[sv:Ussia]]
[[tr:Uziyahu]]
[[uk:Уззія]]
[[yi:עוזיהו]]
[[zh:亞撒利雅]]

Версія ад 11:05, 10 сакавіка 2013

Цар Озія, які захварэў на праказу, Рэмбрант, 1635.

Озія (іўр.: עֻזִּיָּהוּ, што значыць Мая моц – Іегова;грэч. Οζίας; лац.: Ozias), таксама вядомы як Азарыя (іўр.: עֲזַרְיָה грэч. Αζαρις; лац.: Azarias) – дзясяты цар Іўдзейскага царства, сын Амасіі. Згодна Бібліі стаў царом ва ўзросце 16 год і панаваў на працягу 52 год, гады яго кіравання над Іўдзеяй – з 791 па 740 да н.э. У гады яго валадарства Іўдзейскае царства дасягнула перыяду росквіту.

Озія характарызуецца як багабаязлівы цар, які падтрымліваў служэнне Адзінаму Богу. Падчас эканамічнага ўздыму краіны сабраў вялізнае па тых часах войска ў 300 000 чалавек, з якім скарыў суседнія варожыя народы: Філістымлян, Аравіцян, Аманіцян. Адбудаваў вежы Іерусаліма, а таксама шматлікія вежы і замкі па ўсяму царству. Адначасова падтрымліваў земляробства ў краіне. У Іерусаліме цар назапасіў вялікую колькасць вайсковай амуніцыі, а таксама пабудаваў ваенныя машыны. Слава пра яго багацце і моц распаўсюдзілася далёка за межы Палесціны.

У апошнія гады жыцця з-за вялікай славы яго сэрца ўзганарылася. Цар уздумаў у Іерусалімскім Храме прынесці ахвяру, для чаго ўвайшоў у Святое Храма, што маглі рабіць толькі першасвятары. Іўдзейскія святары малілі цара не рабіць такога бясчынства, але цар з ахвярніцай увайшоў у Святое. У гэты момант Озія быў паражоны праказай. Апошнія гады свайго жыцця згодна ізраільскіх законаў наконт праказы цар жыў у асобным доме, у той час як краінай кіраваў яго сын Іяфам.

Пахаваны цар у Іерусаліме, але асобна ад магіл продкаў, таму што гаварылі, што "ён пракажоны". У год смерці Озіі быў пакліканы на служэнне прарок Ісайя.

Прарок Амас паведамляе, што падчас валадарання Озіі ў Іўдзеі адбыўся землятрус. Згодна археалагічным даследаванням землятрус мог адбыцца ў Палесціне каля 760 г. да н.э.

У 1931 была знойдзена так званая "таблічка Озіі". На ёй на старажытнаяўрэйскай мове напісана: "Тут ляжаць косці Озіі. Не адчыняць." Вучоныя адносяць таблічку да 30-70 гадоў н.э. і звязваюць яе напісанне з перапахаваннем Озіі падчас перабудовы другога Храма.