Розніца паміж версіямі "Сільмарыліян"

Jump to navigation Jump to search
2 байты выдалена ,  3 гады таму
др
Феанор з сынамі склалі клятву помсты супраць Мелькора — і супраць любога, хто адбярэ ад іх сільмарылі, нават калі гэта будуць валар. Феанор схіліў большасць нольдар да пагоні за Мелькорам, якога Феанор назваў [[Маргот]]ам. Сыны Феанора захапілі караблі тэлераў, забіўшы мноства эльфаў, пакінуўшы іншых нольдар здзяйсняць падарожжа пешкі. Дасягнуўшы Міжзем’я, нольдар пад даводствам Феанора напалі на Мелькора і знішчылі яго фартэцыю, аднак Феанор быў забіты [[балраг]]амі. Пасля перыяду спакою Мелькор напаў на нольдар, аднак ізноў быў разбіты і трапіў у аблогу. Прыкладна праз 400 гадоў ён прарваў аблогу і адкінуў нольдар.
 
Пасля зьнішчэннязнішчэння Дрэў і выкрадання сільмарыляў валар стварылі Месяц і Сонца. У гэты ж час абудзіліся людзі, некаторыя з якіх пазней прыбылі ў Белерыянд і сталі саюзнікамі эльфаў. [[Берэн]], чалавек, які выдыў у апошняй бітве, трапіў у Дорыят, дзе закахаўся ў эльфійку [[Люціень]], каралеўскую дачку. Кароль намагаўся перашкодзіць іх шлюбу і задаў Берэну невыканальнае, на яго думку, заданне: прынесці адзін з сільмарыляў. Аднак Берэн з Люціень выправіліся па сільмарылі разам. [[Саўрон]], магутны служка Мелькора, перахапіў і зняволіў іх па дарозе; аднак яны збеглі, пракраліся ў Мелькораву фартэцыю і выкралі сільмарыль з яго кароны. Пасля гэтага аб’яднанага падарожжа утварылася першая повязь чалавека з эльфам, аднак Берэн неўзабаве быў смяротна паранены, і Люціень таксама памерла ад скрухі.
 
Нольдар, убачыўшы, што звычайны смяротны і эльфійка здолелі прабрацца ў Ангбанд, пераканаліся, што Мелькора можна перамагчы. Вялікае войска эльфаў, [[Гном (Міжзем’е)|гномаў]] і людзей атакавала зноў, аднак Мелькор таемна ачарніў сэрцы мноства людзей, і эльфы атрымалі скарушальную паразу, у тым ліку і з-за здрады асобных людзей. Аднак мноства людзей усё ж засталіся адданымі эльфаў і пазней былі ўганараваныя імі.

Навігацыя