Назгулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адзін з назгулаў (кадр з фільма «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка»)

На́згулы (чорная мова: Nazgûl, «здань пярсцёнка», ад Nazg (пярсцёнак) + Gûl (здань) — у легендарыуме Толкіна — дзевяць валадароў з расы людзей, якія трапілі пад уладу Пярсцёнка Усеўладдзя і сталі слугамі Саўрана.

Правадыром назгулаў быў чалавек, пры жыцці быў выдатным чараўніком. Дакладнае імя яго невядома, у летапісах Міжзем'я яго называлі «Кароль-чарадзей Ангмара». Калі ў Трэцюю Эпоху на карце Міжзем'я з'явілася каралеўства Ангмар, ён узначаліў яго і адно за адным знішчыў арнарскія княствы.

Першыя згадкі пра назгулаў датуюцца 2250 годам Другой Эпохі; яны таксама з'яўляліся ў 3441 годзе Д. Э.; ізноў заўважаны ў Міжзем'і каля 1300 года Трэцяй Эпохі.

Іншыя назвы:

  • Чорныя Вершнікі (англ.: Black Riders)
  • Здані Пярсцёнка (англ.: Ringwraith)
  • Пярсцёнканосцы
  • Дзевяць
  • Крылаты Цень
  • Улаіры

Паходжанне назгулаў[правіць | правіць зыходнік]

У Другую Эпоху эльфамі Эрэгіяна і Саўранам былі створаны Пярсцёнкі Улады. У стварэнні першых дзевяці пярсцёнкаў Саўран прымаў самы вялікі ўдзел, і менавіта гэтыя пярсцёнкі больш за іншыя залежалі ад Адзінага Пярсцёнка. Пазней, калі эльфы разгадалі задуму Саўрана, яны паспрабавалі схаваць пярсцёнкі, але войскі Саўрана захапілі Дом Мірдайн, дзе былі выкаваны пярсцёнкі, а разам з кузняй — і Дзевяць Пярсцёнкаў. Гэтыя пярсцёнкі Саўран аддаў дзевяці прадстаўнікам расы людзей.

Тыя, хто валодаў Дзевяццю Пярсцёнкамі, здабылі магутнасць, былі кіраўнікамі, волатамі і чарадзеямі. Здабывалі яны славу і вялікае багацце, але ўсё гэта дабро павярнулася ліхам. Здавалася, яны здабылі неўміручасць, але паступова жыццё станавілася для іх невыносным. Пажадай яны — маглі б блукаць нябачнымі, недаступнымі для вока істот паднябеснага свету, і бачыць светы, неспасціжныя смяротнымі; але занадта часта бачылі яны толькі здані і пасткі, створаныя Саўранам. І адзін за адным, раней ці пазней — што залежала ад іх волі і сілы і ад таго, дабро ці зло рухала імі ад самага пачатку — яны станавіліся рабамі сваіх пярсцёнкаў і траплялі пад уладу Адзінага Пярсцёнка — пярсцёнка Саўрана. І сышлі яны ў свет ценяў. Назгуламі сталі яны, Зданямі Пярсцёнка, найжудаснымі слугамі Ворага; цемра ішла за імі, і крык іх быў голас смерці Сільмарыліян»).

Паходжанне гэтай сілы раскрыта ва Уладары Пярсцёнкаў:

Ізноў з'явіліся назгулы, і па меры таго як Уладар Цемры разгортваў свае сілы, іх галасы, якія выказвалі толькі яго волю і злосць, напаўняліся злом і жахам.

Узбраенне і асаблівасці назгулаў[правіць | правіць зыходнік]

Апроч таго, што кожны назгул выклікаў у большасці істот невыносны жах, усе Дзевяць былі ўзброены звычайнай зброяй. У прыватнасці, гэта быў доўгі прамы меч. Акрамя яго назгул быў узброены кінжалам — моргульскім клінком. Раненне для ўсяго жывога было смяротным і хоць паранены не гінуў адразу, але ў целе заставаўся абломак ляза, які прасоўваўся да сэрца ахвяры і спрыяў павольнаму пераходу ў свет зданяў, родную стыхію назгулаў і Саўрана з Трэцяй Эпохі. Мастацтва лячэння Трох Эльфійскіх Уладароў дазваляла адчуваць абломкі ў целе паражонага і ўдала вымаць іх, аднак гэта не дазваляла параненым пазбегнуць лёсу ахвяры моргульскага клінка — блізкасць з прывідным светам станавілася завесай для радасцяў Бачнага свету.

У Бачным свеце назгул меў форму, але не меў зместу. Назгул насіў чорнае адзенне з каптуром. Іх коні не бачылі назгула, такім чынам агонь, здольны знішчыць адзенне, уяўляў небяспеку.

Днём назгул практычна сляпы, ён бачыць толькі цені, таму ён прызвычыўся спадзявацца днём на нюх, а таксама на зрок сваіх коней і іншых істот, якія яму служаць. У назгулаў добры слых, яны выдатна адчуваюць жывую кроў на адлегласці. Ноччу яны найбольш небяспечныя — яны могуць бачыць. Яны разумеюць тайнапіс прыроды, здольныя прачытаць сляды на любой паверхні. Назгулы цудоўна валодаюць рознымі відамі зброі, а таксама могуць зачараваць амаль любога, аднак галоўнай іх зброяй быў смяротны жах, ад якога чалавек ці якая-небудзь іншая істота страчвала волю і сілы. Толькі найадважныя маглі змагацца з імі.

Звычайна назгулы з'яўляліся ў вобразе чорных вершнікаў на вараных конях. Але пасля таго, як коні загінулі каля Бруіненскага Броду, яны пераселі на лятучых істот, што давала ім дадатковыя перавагі. Надзеўшы Пярцёнак на гары Амон-Сул, Фрода разгледзеў сапраўднае аблічча назгулаў — каралі-мерцвякі, у зношаных царскіх адзеннях з зіхатлівай зброяй (на гары ён бачыў толькі пецярых, каля броду цераз раку Бруінен — усіх дзевецярых).

Назгулы ў рамане «Уладар Пярсцёнкаў»[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час сталіцай Гондара быў Асгіліят, а Мінас Анор і Мінас Ітыль былі толькі апорнымі крэпасцямі. Але Мордар набіраў сілы, і Асгіліят быў узяты і разбураны.

У 2002 годзе Т. Э. назгулы захапілі гондарскую крэпасць Мінас Ітыль і зрабілі яе сваёй базай — злавесным горадам Мінас Моргулам, які з тых часоў пагражаў граніцам Гондара. Сталіца была перанесена ў Мінас Анор, які з гэтага часу атрымаў назву Мінас Тырыт.

У 3017 годзе Т. Э. (пачатак падзей, апісаных ва «Уладары пярсцёнкаў») Саўран даведаўся, што Пярсцёнак Усеўладдзя знаходзіцца ў нейкага Бэгінса ў Шыры і адправіў назгулаў на пошук Пярсцёнка. Яны з'явіліся ў Шыры ў той жа дзень, калі Фрода Бэгінс і яго спадарожнікі адправіліся з Пярсцёнкам у Рывендэл. Пераследваючы хобітаў падчас пераправы цераз Бруінен, назгулы страцілі сваіх коней і былі вымушаны вярнуцца ў Мордар у выглядзе бесцялесных духоў, пасля чаго сталі лятаць на крылатых пачварах (зрэшты, іх правадыр, Кароль-чарадзей Ангмара, у пачатку бітвы за Мінас-Тырыт — да прыходу войска Рохана — ізноў з'явіўся ў якасці коннага воіна).

Са знішчэннем Пярсцёнка назгулы зніклі з Бачнага свету. Іх правадыр, Кароль-чарадзей Ангмара, загінуў раней — у бітве на Пеленорскай раўніне ад рукі роханскай прынцэсы Эавін і хобіта Мэрыядака Брэндзібака.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў» у назгулаў бачныя латныя пальчаткі і латны абутак, якія адпавядаюць гатычнаму даспеху.
  • Назгул (жаночы варыянт Назгуль) — распаўсюджанае імя ў цюркамоўных краінах.

Назгулы ў масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Шведскі хеві-паўэр-метал-гурт Sabaton прысвяціў назгулам песню Shadows са свайго першага альбома Fist for Fight (2000).
  • У аўстрыйскага Black Metal гурта Summoning ёсць кампазіцыя Flight Of The Nazgul («Палёт Назгула») з альбома Lugburz (1995).
  • У польскага Gothic metal гурта Artrosis ёсць кампазіцыя Nazgul.
  • Існуе польскі epic heavy metal гурт Witchking, названы ў гонар правадыра назгулаў; тэматыка творчасці гурта грунтуецца на Міжзем'і.
  • Існуе ірландскі progressive death metal гурт Khamul, названы ў гонар другога па значнасці назгула.
  • Вядома, прынамсі, 10 гуртоў у стылі метал (як правіла, блэк-метал), якія называюцца «Назгул» (Nazgul) або змяшчаюць гэта слова ў сваёй назве. Акрамя таго, яшчэ 4 гурты змянілі назвы «Назгул» на іншыя.
  • Існуе добра вядомы ў ролевым руху музыкант Дэн Назгул, і, адпаведна, яго гурт Назгул Бэнд
  • Рускі сімфа-блэк-метал гурт Despair прысвяціла правадыру назгулаў песню Return of Nazgul з дэбютнага альбома In Memoriam (2013)
  • Песня Вадзіма Самойлава на вершы Уладзіслава Суркова «Чёрные всадники» («Чорныя вершнікі») з альбома «Полуострова» («Паўастравы»).
  • Рускі метал гурт Citadel мае песню «Девять слуг тьмы» («Дзевяць слуг цемры»), прысвечаную Назгулам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]