Келебарн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Келебарн
Celeborn
Тытул

князь Дорыята, Валадар Лорыэна

Раса

эльф-сінда

Пол

Мужчынскі

Месца пражывання

Дорыят; Карас-Галадан; Імладрыс; Эльдамар

Гады жыцця

бессмяротны; да часу Вайны Пярсцёнка — каля 7100 гадоў

Келебарн (сінд.: Celeborn) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна муж Галадрыэль, бацька Келебрыян, дзядуля Арвен, Эладана і Элрахіра. Яго імя ў перакладзе з сіндарына азначае «срэбнае дрэва».

Літаратурная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што Келебарн быў сваяком (магчыма, пляменнікам) Тынгала (сынам яго малодшага брата Эльма[1]). Калі Фінрад заснаваў крэпасць Нарготранд, Галадрыэль не пайшла з ім, а засталася ў Дорыяце, скарыстаўшыся запрашэннем Меліян. Менавіта там яна сустрэла Келебарна, яны пакахалі адзін аднаго і там жа ўзялі шлюб.

Калі эльфам Міжзем'я была зноў адкрыта дарога ў Валінар, Келебарн і Галадрыэль адмовіліся адплысці на Захад. Яны жылі ў Эрэгіяне да таго, як быў заснаваны Лорыэн.

Паводле некаторых звестак, Келебарн таксама з'яўляўся сваяком Німлат, жонкі Дыяра. Падчас Вайны Пярсцёнка насіў мянушку Прамудры[2].

…Пасля падзення Саўрана Цемра рассеялася, і войскі Ворага ахапілі страх і роспач. Оркі Дол-Гулдура тройчы штурмавалі Лорыэн, але сіла Блаславёных Земляў была такой вялікая, што без Саўрана ўзяць Лорыэн не ўдалося. Лясы на межах моцна пацярпелі, але напады былі адбіты, а калі развеялася Завеса Цемры, Келебарн на чале вялікага атрада пераправіўся праз Андуін і ўзяў Дол-Гулдур. Галадрыэль абрынула сцены крэпасці.

— Дж. Р. Р. Толкін. Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля. Дадатак II «Аповесць гадоў (Храналогія Заходніх Земляў)»

Келебарн не пажадаў пакідаць Міжзем'е і застаўся ў Лорыэне з апошнімі прадстаўнікамі свайго народа. Праз некалькі гадоў пасля адплыцця Галадрыэль Келебарн адвёў лорыэнскіх эльфаў у Імладрыс і стаў жыць там з сынамі Элранда. З часам ён таксама пакінуў Міжзем'е на апошнім караблі разам з кіраўніком Шэрых Гаваняў Кірданам, які чакаў гэтай гадзіны.

Генеалагічнае дрэва[правіць | правіць зыходнік]

Генеалогія Першанароджаных Эльфаў

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Тынгал
 
Меліян
 
Ольвэ
 
 
 
 
 
Эльма
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Берэн
 
Люціэн
 
 
 
Эарвен
 
Фінарфін
 
Галадан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Галадрыэль
 
Келебарн
 
Галатыль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дыяр
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Элурэд і Элурын
 
Эльвінг
 
Эарэндзіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Элрас
 
Элранд
 
Келебрыян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Каралі Нуменара
Каралевы Нуменара
Валадары Андуніэ
Каралі Арнара
Правадыры дунэдайн
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Арагорн
 
Арвен
 
Эладан і Элрахір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльдарыян


Літаратурная крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя крытыкі адзначаюць, што персанаж Келебарна выглядае меней значным у параўнанні з Галадрыэль[3]. Сярэбраныя валасы Келебарна і залатыя валасы яго жонкі нагадваюць Тэлперыян і Лаўрэлін, Дрэвы Валінара, і сімвалізуюць сувязь персанажа з дрэвамі[4]. Таксама існуе сцвярджэнне пра сувязь Келебарна з персанажам Кюлебарн (ням.: Kuhleborn) з аповесці Фрыдрыха дэ ла Мот Фуке «Ундзіна»[5].

Вобраз Келебарна ў адаптацыях Толкіна[правіць | правіць зыходнік]

У кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар Пярсцёнкаў» у ролі Келебарна выступіў новазеландскі акцёр Мартан Чокаш. У фільме «Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля» ён далучаецца да Фрода, Більба, Гэндальфа і Элранда, і разам са сваёй жонкай Галадрыэль усходзіць на борт эльфійскага карабля, які плыве ў Валінар — гэты эпізод не апісваецца ў арыгінальнай версіі аднайменнай кнігі Толкіна.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Келебарн — імя не толькі аднаго з эльдар, але і дрэва, якое расло на Тол-Эрэсеа, саджанца Галатыліяна.

Зноскі

  1. Эльма, які, паводле адной з прапанаваных Толкінам версій, даводзіўся дзедам Келебарну, згадваецца выключна ў «Няскончаных паданнях Нуменара і Міжзем'я».
  2. Толкин, Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца, 1999, Часть 2. Глава седьмая. Зеркало Галадриэли
  3. Jardillier, Les échos arthuriens dans Le Seigneur des anneaux, 2007, p. 149
  4. Tolkien Studies, 2009, p. 103
  5. Семенихина, М. О Келеборне и Ундине // Палантир : часопіс. — Толкиновское общество Санкт-Петербурга, 2009. — № 57. — С. 17—29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Уладар Пярсцёнкаў