Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 37: | Радок 37: | ||
|подпіс карты = |
|подпіс карты = |
||
}} |
}} |
||
''' |
'''Наро́дны Сакратарыя́т Белару́сі''' — выканаўчы орган, створаны ў [[Мінск|Менск]]у [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда|Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда]]. Стварэнне Сакратарыята было абвешчана ў [[Першая Устаўная грамата|Першай Устаўнай грамаце да народаў Беларусі]]. Народны сакратарыят быў утвораны [[20 лютага]] (ст. ст. 8 лютага) [[1918]] года і прыступіў да выканання абавязкаў [[21 лютага]]. Пасада, раўназначная пасадзе [[міністр]]а, называлася ''народны сакратар''. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Радок 139: | Радок 139: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* ''[[Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч|Сідарэвіч А]]''. Народны Сакратарыят Беларусі // {{Крыніцы/ЭГБ|5|}} С. 291 |
|||
* ''Сідарэвіч А.'' Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008. |
* ''Сідарэвіч А.'' Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008. |
||
* ''[[Фёдар Турук|Турук Ф.]]'' Белорусское движение. — М., 1921. |
* ''[[Фёдар Турук|Турук Ф.]]'' Белорусское движение. — М., 1921. |
Версія ад 04:54, 4 жніўня 2019
Народны Сакратарыят Беларусі | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Дата стварэння | 20 лютага 1918 |
Дата скасавання | 11 кастрычніка 1918 |
Заменена на | Рада Народных Міністраў БНР |
Наро́дны Сакратарыя́т Белару́сі — выканаўчы орган, створаны ў Менску Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда. Стварэнне Сакратарыята было абвешчана ў Першай Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны 20 лютага (ст. ст. 8 лютага) 1918 года і прыступіў да выканання абавязкаў 21 лютага. Пасада, раўназначная пасадзе міністра, называлася народны сакратар.
Гісторыя
Магчымасць склікання такога органа з’явілася пасля эвакуацыі Аблвыканкамзаха ў ноч на 19 лютага 1918, пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска (Гл. таксама: Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі»
Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: Язэп Варонка (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў, Палута Бадунова (апекі), Гелій Белкінд (фінансаў), Яфім Бялевіч (юстыцыі), Тамаш Грым (земляробства), Мойша Гутман (яўрэйскіх спраў), Кастусь Езавітаў (вайсковых спраў), Павел Здобін (вялікарускіх спраў), Аляксандр Карабач (пошты і тэлеграфа), Пётра Крачэўскі (кантролю), Іван Макрэеў (унутраных спраў), Віктар Рэдзька (шляхоў зносін), Іван Серада (народнай гаспадаркі), Аркадзь Смоліч (асветы), Васіль Захарка (казначэй), Лявон Заяц (кіраўнік канцылярыі). Сябрамі ўрада былі пераважна прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).
Народны Сакратарыят Беларусі працаваў у цяжкіх умовах нямецкай акупацыі. У апазіцыі да ўрада Народнага Сакратарыята былі прагерманскі настроеныя правыя, якія згуртаваліся ў Менскім беларускім прадстаўніцтве. 12 красавіка 1918 года правыя былі кааптаваныя ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 красавіка 1918 года адбыўся раскол Рады БНР праз тэлеграму кайзеру Вільгельму II. БСГ распалася на Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф) і Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (БСДП). У пачатку траўня сацыялісты-рэвалюцыянеры Бадунова, Грыб, Заяц і сацыял-дэмакрат Смоліч выйшлі з Народнага Сакратарыята. Быў створаны другі урад БНР, які больш вядомы як Рада пяцёх. Карыстаючыся адсутнасцю ў Менску бальшыні левых сябраў Рады БНР, правыя стварылі ў траўні 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі альтэрнатыўны Радзе пяцёх. У яго склад уваходзілі Раман Скірмунт (старшыня), Кіпрыян Кандратовіч (народны сакратар унутраных спраў), С. Хржантоўскі (казначэй, у чэрвені яго замяніў Тодар Вернікоўскі), Павел Аляксюк і Радаслаў Астроўскі (сябры ўрада). Трэці ўрад спыніў існаванне ў чэрвені 1918 года (часам урад Рамана Скірмунта лічаць несфрамаваным, а трэцім завецца наступны ўрад Серады). У выніку кампрамісу паміж левымі і правымі Рада БНР сфармавала чацвёрты Народны Сакратарыят Беларусі, у склад якога ўваходзілі сябры БПС-Ф і БПС-Р: Іван Серада (старшыня), Васіль Захарка, Лявон Заяц, Тодар Вернікоўскі (народны сакратар гандлю і прамысловасці).
11 лістапада быў сфармаваныя новы ўрад пад кіраўніцтвам Антона Луцкевіча, перайменаваны ў Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Табліца
Склад Сакратарыяту на 8(21).2.1918 | |||
---|---|---|---|
Пасада | Імя | Партрэт | Палітычная прыналежнасць |
Народны сакратар замежных спраў | Язэп Варонка | БСГ, цэнтр | |
Народны сакратар унутраных спраў | Іван Макрэеў | ПС-Р, украінец | |
Народны сакратар асветы | Аркадзь Смоліч | БСГ, правы | |
Народны сакратар юстыцыі | Яфім Бялевіч | ПС-Р, левы | |
Народны сакратар народнай гаспадаркі | Іван Серада | беспартыйны | |
Народны сакратар шляхоў зносін | Віктар Рэдзька | ПС-Р | |
Народны сакратар фінансаў | Гелій Белкінд | ПС-Р, яўрэй | |
Народны сакратар сацыяльнай апекі | Палута Бадунова | БСГ, левая, «бястужаўка» | |
Народны сакратар вялікарускіх спраў | Павел Злобін | ПС-Р, правы, рускі | |
Народны сакратар пошты і тэлеграфу | Аляксандр Карабач | БСГ, цэнтр | |
Народны сакратар кантролю | Пятро Крачэўскі | БСГ, цэнтр | |
Народны сакратар земляробства | Тамаш Грыб | БСГ, левы | |
Народны сакратар ваенных спраў | Кастусь Езавітаў | БСГ | |
Народны сакратар без партфеля | Мойша Гутман | яўрэйская партыя С. С. і Е. С. | |
Кіраўнік справамі | Лявон Заяц | народны сацыяліст |
Гл. таксама
Літаратура
- Сідарэвіч А. Народны Сакратарыят Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 291
- Сідарэвіч А. Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008.
- Турук Ф. Белорусское движение. — М., 1921.