Адукацыя ў Фінляндыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адукацыя ў Фінляндыі (фінск.: Koulutus Suomessa) — сетка адукацыйны устаноў на тэрыторыі Фінляндыі. Па дадзеных Цэнтра статыстыкі на канец 2011 года ў краіне дзейнічала 3934 навучальныя ўстановы, у якіх налічвалася 1940000 навучэнцаў.[1]

Сярод 29 універсітэтаў дзесяць так званых «шматфакультэтных» і дзесяць спецыялізаваных вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку тры політэхнічныя ўніверсітэта, тры вышэйшыя эканамічныя навучальныя ўстановы (напрыклад, Хельсінкская школа эканомікі) і чатыры мастацкіх вышэйшых навучальных установы. У 29 прафесійных ВНУ Фінляндыі ў 2000 годзе вучылася каля 114000 студэнтаў. У 2011 годзе колькасць абітурыентаў, якія паступалі ва ўніверсітэты Фінляндыі склала 66 400 чалавек (на 17 000 месцаў).[2]

За перыяд з 1996 па 2011 гады ў краіне скарацілася колькасць агульнаадукацыйных школ з 3 400 да 2837 (колькасць сярэдніх школ склала 2719, а ў іх налічвалася 522400 вучняў; спецыялізаваных сярэдніх школ налічвалася 118). 95 сярэдніх школ і спецыялізаваных агульнаадукацыйных школ было зачынена ці аб'яднана з іншай навучальнай установай. Больш за ўсё пераменаў у агульнаадукацыйных школах адбылося ў правінцыі Паўночная Пох'янмаа.

Па дадзеных ААН[3] і даследаваннях PISA[4] Індэкс адукацыі (Education index) у Фінляндыі адзін з самых высокіх у свеце. У 2012 годзе Фінляндыя працягвае захоўваць лідарства ў сусветным рэйтынгу сістэм адукацыі,[5] а фінскія школьнікі па дадзеных міжнароднай арганізацыяй IEA займаюць па школьным навыкам перадавыя месца сярод навучэнцаў з іншых краін.[6]

Пачатковая адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Фінляндыі кожнае дзіця мае права на папярэднюю пачатковую адукацыю, якая ўвогуле пачынаецца за адзін год да пачатку абавязковай адукацыі, гэта значыць у той навучальны год, калі дзіцяці спаўняецца 6 гадоў. Папярэднюю пачатковую адукацыю можна атрымаць у школе або дзіцячым садзе, сямейным дзіцячым садзе або ў іншым падыходным месцы. Гэта вырашае муніцыпалітэт.[7]

Абавязковую адукацыю дзіця пачынае атрымліваць у той год, калі яму спаўняецца сем гадоў і працягвае да 16-17 гадоў. Дзяржава гарантуе бясплатную асноўную адукацыю. Сюды ўваходзяць навучанне, падручнікі, сшыткі, асноўныя канцылярскія прыналежнасці, харчаванне ў школе таксама бясплатнае. Навучальны год пачынаецца ў жніўні.[8]

У 3-м класе пачынаецца вывучэнне англійскай мовы, у 4-м класе дзіця выбірае факультатыўную замежную мову (французскую, нямецкую або рускую). У 7-м класе пачынаецца вывучэнне абавязковай шведскай мовы.

У 2012 годзе прынята рашэнне аб падаўжэнні вучэбнага дня і рэструктурызацыі выкладаемых дысцыплін.[9][10] У сувязі з тэндэнцыяй дыферэнцыяцыі фінскіх агульнаадукацыйных школ, міністр адукацыі Юка Густафсан выказаў свае апасенні з нагоды агульнага заняпаду школьнай адукацыі.[11] Не гледзячы на гэта, у 2013 годзе прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Тоні Вагнер высока ацаніў фінскую сістэму школьнай адукацыі, «дзе школьнікі выпускаюцца з ліцэяў гатовымі да інавацый».[12]

Другая ступень[правіць | правіць зыходнік]

Пасля атрымання асноўнай адукацыi перад навучэнцамі ўстае выбар:

  • атрымліваць прафесійную адукацыю, пасля чаго яны пачнуць працаваць па спецыяльнасці. Навучанне адбываецца ў прафесійна-тэхнічных школах (фінск.: ammatillinen oppilaitos): у прыватнасці, у прафесійным вучылішчы (фінск.: ammattiopisto), таксама можна выбраць навучанне на прадпрыемствы па дагавору (фінск.: oppisopimuskoulutus).
  • працягнуць навучанне ў ліцэі, дзе ідзе сур'ёзная падрыхтоўка да паступлення ў вышэйшую школу. Навучэнцы, якія ідуць у ліцэй, павінны паказаць дастаткова высокую ступень падрыхтаванасці (павіны мець высокі сярэдні бал атрыманых ацэнак у асноўнай школе). У Фінляндыі выпускнікі ліцэя з'яўляюцца абітурыентамі — падаюць дакументы ў вышэйшую школу, будучы яшчэ ліцэістамі.

Вышэйшая адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны будынак політэхнічнага ўніверсітэта Аалта, раён Отаніемі горада Эспаа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Існуючая сёння сістэма вышэйшай і прафесійнай адукацыі Фінляндыі па-сапраўднаму пачала фармавацца толькі ў шасцідзесятых гадах мінулага стагоддзя.

Першая фінская вышэйшая навучальная ўстанова — Каралеўская акадэмія ў Аба (Турку) — з'явілася ў 1640 годзе, калі Фінляндыя была часткай Шведскага каралеўства. У 1828 годзе пасля вялікага пажару ў Турку універсітэт «пераехаў» у Хельсінкі і быў названы ў гонар рускага цара Аляксандра I. Толькі ў пачатку XX стагоддзя было адкрыта яшчэ два ВНУ — Тэхналагічны універсітэт і Школа эканомікі і кіравання. У 1918 годзе ў Турку адкрыты шведскі універсітэт (Акадэмія Аба) і фінскі (Універсітэт Турку).

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Зараз у Фінляндыі існуе дзве паралельныя сістэмы вышэйшай адукацыі — універсітэты і політэхнічныя інстытуты. Апошнія даюць практычныя веды і навыкі для працы ў розных галінах. Самыя папулярныя спецыяльнасці політэхнікаў — тэхналогіі і транспарт, бізнес і кіраванне, ахова здароўя і сацыяльная сфера, культура, турызм, сфера абслугоўвання, адукацыя, прыродныя рэсурсы. Навучанне доўжыцца 3,5-4 года і ўключае абавязковую практыку. На думку даследчыка з універсітэта Ювяскюля, месцазнаходжанне ВНУ ў краіне моцна ўплывае на выбар спецыяльнасцяў сярод маладога пакалення фінаў.[13]

Сапраўдных універсітэтаў у Фінляндыі 10, яшчэ дзесяць спецыялізаваных інстытутаў (тэхналогіі, бізнес і эканоміка, мастацтва), да універсітэтаў прылічана і ваенная акадэмія. Усе ўніверсітэты — дзяржаўныя. Самыя папулярныя і прэстыжныя напрамкі навучання — тэхналогіі, гуманітарныя і натуральныя навукі.

Акрамя ступеняў, эквівалентных бакалаўру, магістру і доктару, фінскія універсітэты прысвойваюць яшчэ і прамежкавую паміж магістрам і доктарам — ліцэнцыят. Яе можна атрымаць праз два гады пасля магістра (доктара трэба чакаць яшчэ два гады).

Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекцыя па матэматыцы ва ўніверсітэце Аалта.

Выкладанне ў фінскіх ВНУ ў асноўным вядзецца на фінскай і шведскай мове. Аднак міжнародных праграм на англійскай мове з кожным годам становіцца ўсё больш, і ўжо цяпер у Фінляндыі можна вучыцца на англійскай мове па многіх спецыяльнасцях: эканоміцы, кіраванні, педагогіцы, сацыяльных навуках, гандлю, бізнэсу, маркетынгу, інфармацыйных тэхналогіях, экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя і сацыяльнаму абслугоўванню, турызму, архітэктуры, мастацтве, дызайне, музыцы і інш. У групах, у якіх навучанне праходзіць на англійскай мове, удзельнічаюць студэнты з усяго свету і выкладчыкі з розных краін, што забяспечвае міжнароднае прызнанне праграм. Для паступлення ў ВНУ ў групы, у якіх заняткі вядуцца на англійскай мове, абітурыент павінен добра валодаць англійскай мовай і даць вынікі аб здачы моўнага тэсту TOEFL ці IELTS.

Навучанне бясплатнае, са студэнта бяруць плату за навучальныя матэрыялы і штогадовыя ўзносы за абавязковае сяброўства ў студэнцкіх саюзах (у сярэднім 45-90 еўра). Мінімальны штомесячны бюджэт студэнта, які ўключае харчаванне і пражыванне, ацэньваецца ў 500—900 еўра. Для атрымання студэнцкай візы неабходна прадастаўленне даведкі з банка аб наяўнасці не менш 6720 еўра.[14]

Універсітэт Ювяскюля (кампус)

Адзіных правіл, якія рэгламентуюць прыём абітурыентаў у ВНУ, няма: усё аддадзена на суд навучальных устаноў. Ад замежнікаў патрабуецца закончаная сярэдняя адукацыя (прычым неабходны высокі сярэдні бал атэстата), добрае веданне фінскай, шведскай або англійскай мовы (пры паступленнi на міжнародныя праграмы), пацверджанне наяўнасці фінансавых сродкаў і паспяховай здачы ўступных экзаменаў. Апошняе — адметная асаблівасць фінскіх універсітэтаў: экзамены праводзяцца на большасці факультэтаў (напрыклад, у Хельсінкскім універсітэце выключэннем з'яўляюцца толькі факультэты тэалогіі і сельскай і лясной гаспадаркі). Да іспытаў дапускаюцца толькі тыя, хто прайшоў конкурс дакументаў. Некаторыя факультэты усталёўваюць квоты для замежнікаў.

У 2012 годзе частка вышэйшых навучальных устаноў адмовілася ад правядзення ўступных экзаменаў для абітурыентаў з шэрагу краін, якія развіваюцца (Непал, Пакістан, Бангладэш, Нігерыя і Кенія), палічыўшы, што студэнтам з гэтых краін не будзе хапаць сродкаў на пражыванне ў Фінляндыі.[15]

У перыяд навучання студэнты арандуюць жыллё на свабодным рынку або ў фондзе студэнцкага жылля HOAS.[16]

Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе ў Фінляндыі пры Міністэрстве адукацыі і культуры Фінляндыі быў заснаваны «Цэнтр міжнароднай мабільнасці» — арганізацыя, якая садзейнічае міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне адукацыі, культуры і дзелавой жыцця. Вопыт сярэдняй адукацыі ў Фінляндыі пераймае Туркменія.[17][18].

Зноскі

  1. Количество школ значительно сократилось // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 16 лютага 2012.(Праверана 9 сакавіка 2024)
  2. Началась подача заявлений в ВУЗы страны // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 сакавіка 2012.(Праверана 9 сакавіка 2024)
  3. Human development indices
  4. Рабочая группа предлагает выделить специальные финансы на обучение русскому языку как иностранному // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 24 лютага 2012.(Праверана 9 сакавіка 2024)
  5. Финляндия сохраняет лидерство в мировом рейтинге систем образования // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 лістапада 2012.(Праверана 10 сакавіка 2024)
  6. Финские школьники занимают по школьным навыкам передовые места среди стран мира - а по мотивации последние // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 снежня 2012.(Праверана 10 сакавіка 2024)
  7. Краткий исторический обзор предварительного начального образования в Финляндии Архівавана 29 сакавіка 2014.
  8. Школьные летние каникулы кончаются // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 7 жніўня 2013.(Праверана 10 сакавіка 2024)
  9. Учебные дни в общеобразовательных школах удлинятся // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 чэрвеня 2012.(Праверана 10 сакавіка 2024)
  10. Будущие учителя готовы отказаться от преподавания религии в финских школах // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 25 чэрвеня 2012.(Праверана 10 сакавіка 2024)
  11. Будущее общеобразовательной школы разделяет мнения партий // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 14 верасня 2012.(Праверана 10 сакавіка 2024)
  12. В New York Times хвалят финскую систему образования // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 31 сакавіка 2013.(Праверана 10 сакавіка 2024)
  13. Место жительства влияет на выбор будущей профессии // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 21 лістапада 2013.(Праверана 10 сакавіка 2024)
  14. Разрешение на пребывание и работу. Посольство Финляндии в России. Праверана 31 кастрычніка 2013.
  15. Институты прикладных наук закрывают двери перед бедными иностранцами // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 сакавіка 2012.(Праверана 9 сакавіка 2024)
  16. Поиск жилья на осень – в самом разгаре // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 4 жніўня 2013.(Праверана 10 сакавіка 2024)
  17. Для изучения передового опыта Архівавана 16 ліпеня 2015.
  18. О переходе на 12-летку Архівавана 20 студзеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]