Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі
Поўнае імя | Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 мая 1993[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Дзяніс Казлоўскі (нар. 15 мая 1993, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. З 2014 года гуляў у Другой лізе за «Асіповічы», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сезона змяніў назву на «Лакаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 2019 года замацаваўся ў аснове, а ў 2021 годзе праявіўся ў якасці бамбардзіра, забіўшы за сезон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2022 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[2]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (4:0). Не замацаваўся ў аснове салігарчан, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[3]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе гомельскай каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[4].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021 (29 галоў)
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Белшына | ![]() |
13 | 2 |
2011 | дубль | Белшына | ![]() |
32 | 3 |
2012 | дубль | Белшына | ![]() |
? | 4 |
2013 | дубль | Белшына | ![]() |
? | 5 |
2014 | Д3 | Асіповічы | ![]() |
19 | 1 |
2015 | Д3 | Асіповічы | ![]() |
19 | 12 |
2016 (1) | Д3 | Асіповічы | ![]() |
9 | 4 |
2016 (2) | Д2 | Гомельчыгунтранс | ![]() |
12 | 4 |
2017 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
15 | 0 |
2018 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
28 | 7 |
2019 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
25 | 12 |
2020 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
21 | 4 |
2021 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
33 | 29 |
2022 (1) | Д1 | Шахцёр | ![]() |
2 | 0 |
2022 (2) | Д1 | Гомель | ![]() |
10 | 2 |
Зноскі
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/denis-kozlovskiy/
- ↑ Денис Козловский стал игроком "Шахтера"
- ↑ "Гомель" арендовал у "Шахтера" Дениса Козловского
- ↑ Витор Фейжао и Роман Давыскиба покинули клуб, Денис Козловский вернулся из аренды (руск.) . Афіцыйны сайт «Шахцёра» (1 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.