Альберта Кальдэрон
| Альберта Кальдэрон | |
|---|---|
| Імя пры нараджэнні | ісп.: Alberto Pedro Calderón[3] |
| Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
| Дата нараджэння | 14 верасня 1920[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 красавіка 1998[1][2] (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Аляксандра Белау[d] і Mabel Molinelli Wells[d] |
| Дзеці | Pablo Calderon[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі |
прэмія імя Бохера[d] (1979) Прэмія Вольфа па матэматыцы (1989) прэмія Стыла[d] (1989) honorary doctorate of the Autonomous University of Madrid[d] (1997) |
Альберта Педра Кальдэрон (ісп.: Alberto Pedro Calderón; 14 верасня 1920 — 16 красавіка 1998) — аргенцінскі матэматык, лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1968).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1920 годзе ў Мендосе. Зацікавіўся матэматыкай яшчэ школьнікам, аднак бацька хоць і заахвочваў яго заняткі, але пераканаў яго, што гэтым цяжка будзе зарабіць на жыццё, і таму, паступіўшы ва Універсітэт Буэнас-Айрэса, Альберта Кальдэрон вывучыўся па спецыяльнасці «Грамадзянскае будаўніцтва». Скончыўшы ўніверсітэт у 1947 годзе, ён атрымаў працу ў навукова-даследчай лабараторыі геафізічнага падпадзялення дзяржаўнай нафтаздабываючай кампаніі YPF.
Працуючы ў YPF, Кальдэрон працягваў падтрымліваць сувязі са знаёмымі па ўніверсітэце матэматыкамі — у прыватнасці, з Луісам Сантала. У 1948 годзе ў Буэнас-Айрэс прыехаў Антоній Зігмунд з Чыкагскага ўніверсітэта, які, пазнаёміўшыся з Кальдэронам, прапанаваў яму працаваць разам. У 1949 годзе Кальдэрон прыехаў у Чыкага па стыпендыі Фонду Ракфелера. Маршал Стоўн заахвоціў яго атрымаць вучоную ступень, і аформіўшы тры незадоўга да гэтага апублікаваныя артыкулы ў дысертацыю Кальдэрон атрымаў у 1950 годзе ступень Ph.D. па матэматыцы.
Пасля Кальдэрон выкладаў у многіх універсітэтах Аргенціны, ЗША і Іспаніі, аказаўшы вялікі ўплыў на развіццё матэматыкі ў гэтых краінах.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Alberto Pedro Calderon // La France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1998. — P. B11. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 30 снежня 2025.
- ↑ https://www.ias.edu/scholars/alberto-p-calder%C3%B3n
- ↑ twas.org
- Асобы
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Мендоса
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Чыкага
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі ўніверсітэта штата Агая
- Выпускнікі Універсітэта Буэнас-Айрэса
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы