Пітэр Лакс
Пітэр Дэвід Лакс (венг.: Lax Péter Dávid, англ.: Peter David Lax; 1 мая 1926[1][2][…], Будапешт, Каралеўства Венгрыя — 16 мая 2025[3], Манхэтэн, штат Нью-Ёрк[4]) — амерыканскі матэматык, член НАН ЗША (1970), лаўрэат прэміі Вольфа 1987 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 мая 1926 года ў Будапешце ў яўрэйскай сям’і. Бацькі (Генры Лакс і Клара Корнфельд) былі ўрачамі. У 1941 годзе ўся сям’я збегла з краіны праз Лісабон ў ЗША.
З 19-гадовага ўзросту прымаў удзел у Манхэтэнскім праекце — праграме па распрацоўцы ядзернай зброі. У 1949 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Лакс з’яўляўся супрацоўнікам Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі, а таксама працаваў у Курантаўскім інстытуце матэматычных навук.
Поле дзейнасці Лакса шматграннае: у прыватнасці, у яго ўваходзіла вывучэнне інтэграваныя сістэм, ударнай хвалі, гідрадынамікі. Ён таксама зрабіў істотны ўнёсак у развіццё тэорыі салітонаў. З яго імем звязаны такія матэматычныя дасягненні і лікавыя метады як лема Лакса — Мільграма, тэарэма эквівалентнасці Лакса, схема Лакса — Фрыдрыхса, схема Лакса — Вендрофа, умова энтрапіі Лакса і тэорыя Лакса — Левермора, ураўненне Лакса.
Памёр 16 мая 2025 года ў Нью-Ёрку.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Gray J. J. Peter Lax // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Peter Lax, Pre-eminent Cold War Mathematician, Dies at 99 — The New York Times. Праверана 17 мая 2025.
- 1 2 Peter Lax, Pre-eminent Cold War Mathematician, Dies at 99 / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2025. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 17 мая 2025.
- 1 2 3 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 24 мая 2025.
- ↑ Chang S. Academic Genealogy Of Mathematicians — World Scientific, 2010. — С. 451.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 25 ліпеня 2021.
- ↑ Лакс Питер (Петер) Дэвид — (untranslated), 2014.
- ↑ https://www.siam.org/prizes-recognition/fellows-program/all-siam-fellows Праверана 17 ліпеня 2021.
- ↑ 2013 Class of Fellows of the AMS — Амерыканскае матэматычнае таварыства. Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ American Mathematical Society Names Initial Class of Fellows of the AMS — Амерыканскае матэматычнае таварыства, 2012. Праверана 24 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пітэр Лакс
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Будапешце
- Памерлі 16 мая
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Манхэтэне
- Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены АН СССР
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Лаўрэаты Абелеўскай прэміі
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Бежанцы
